Вінцэсь Мудроў, Полацак Акруговая выбарчая камісія сваім сёньняшнім рашэньнем выключыла са сьпісу кандыдатаў у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Алену Сом, якая балятавалася па 28-й Полацкай выбарчай акрузе і рэпрэзэнтавала партыю Беларускага Народнага фронту.
Нагодаю дзеля такога рашэньня сталі два ананімных лісты грамадзянаў, у якіх паведамлялася, што давераная асоба кандыдата Ўладзімер Савіцкі распаўсюджваў разам з перадвыбарчымі матэрыяламі Алены Сом аддрукаваныя ў Расеі ўлёткі, у якіх зьмяшчаліся заклікі не галасаваць на рэфэрэндуме за ўнясеньне зьменаў у Канстытуцыю.
Сам спадар Савіцкі такія зьвесткі рашуча абвяргае і зьвярнуўся з адпаведнай заявай у пракуратуру, патрабуючы прыцягнуць ананімаў да адказнасьці па факту паклёпу.
Сам спадар Савіцкі такія зьвесткі рашуча абвяргае і зьвярнуўся з адпаведнай заявай у пракуратуру, патрабуючы прыцягнуць ананімаў да адказнасьці па факту паклёпу.