Любоў Лунёва, Менск Сябра Бацькоўскай рады Нацыянальнага гуманітарнага ліцэю імя Якуба Коласа Віктара Савіцкага выклікалі на адміністрацыйную камісію Савецкага райвыканкаму. Міліцыянты й супрацоўнікі ЖЭС абвінавацілі бацьку навучэнкі Каці Раковіч у “немэтавым” выкарыстаньні кватэры, у якой навучэнцы ліцэю сустракаліся з выкладчыкамі для кансультацыяў. Вынік разгляду гэтай справы мог пацягнуць за сабой сур’ёзныя наступствы, але высьветлілася, што сябры камісіі самі парушылі заканадаўства.
У кабінэце, куды прыйшоў для разгляду адміністрацыйнага пратаколу Віктар Савіцкі, былі тры чалавекі – старшыня камісіі спадарыня Змачынская, сакратарка і супрацоўнік міліцыі. Яны пачалі задаваць пытаньні наконт кватэры, якую ён арэндаваў на некалькі месяцаў.
Нагадаем, 16 верасьня ў гэтую кватэру на праспэкце Скарыны прыйшлі двое міліцыянтаў і двое супрацоўнікаў ЖЭС. Яны паведамілі, што маюць зьвесткі пра тое, што ў кватэры праводзяцца заняткі падпольнага ліцэю і склалі пратакол за “нямэтавае выкарыстаньне жытла”. Яны напісалі, што ў кватэры выявілі некалькі школьных партаў і некалькі дзесяткаў дзяцей.
Супрацоўнікі ЖЭС папярэдзілі, што з гэтага пратаколу пачынаецца працэдура высяленьня.
На разглядзе адміністрацыйнай справы ў якасьці прадстаўніка Віктара Савіцкага прысутнічаў Анатоль Шаршнёў, бацька выпускніцы ліцэю. Ён папрасіў прад’явіць сьпіс сябраў камісіі. Высьветлілася, што ў камісію ўваходзяць 9 асобаў, а, каб прыняць паўнамоцнае рашэньне, патрэбна прысутнасьць ня менш як 5 сяброў камісіі. Тады спадарыня Змачынская абвясьціла, што разгляд справы перанясуць на наступнае паседжаньне.
Віктар Савіцкі так пракамэнтаваў гэта Радыё Свабода:
(Савіцкі: ) “Дзіўна было назіраць такую карціну, пакуль чакаў сваёй чаргі ля дзьвярэй. Прайшлі некалькі дзесяткаў чалавек, і ім усім далі штрафы. Вось гэты няпоўны склад камісіі выносіў рашэньні, і людзі будуць плаціць гэтыя штрафы. А камісія ж ня мела права выносіць гэтыя рашэньні. Гэта сьведчыць аб тым, што людзі ня ведаюць законаў, а ўлады карыстаюцца гэтым і парушаюць закон самі”.
Больш за 10 чалавек камісія пакарала штрафамі за розныя правапарушэньні. Напрыклад, за тое, што людзі ўсталявалі падвойныя дзьверы ў свае кватэры. Штраф – 19 000 рублёў.