Алег Гузьдзіловіч, Менск На хатні адрас, дзе жыў Віктар Ганчар, прыйшло адрасаванае яму запрашэньне прыйсьці на выбары і рэфэрэндум. Жонка зьніклага палітыка лічыць гэта паказчыкам “чысьціні” будучага апытаньня насельніцтва адносна трэцяга тэрміну Аляксандра Лукашэнкі.
Зінаіда Ганчар атрымала запрашэньне прыйсьці 17 кастрычніка на выбарчы ўчастак разам з мужам Віктарам Ганчаром і сынам Андрэем. Жонка зьніклага пяць гадоў таму лідэра апазыцыі заяўляе, што для яе гэта ёсьць паказчыкам сумленнасьці тых, хто арганізуе выбары і рэфэрэндум:
(Ганчар: ) “Гэта такое стаўленьне. Галасы ўсіх, хто ня прыйдзе галасаваць, будуць аддадзеныя Лукашэнку. Лічба 72% тых, хто быццам бы за рэфэрэндум, агучваецца апошнімі днямі недарэмна. Меншай лічбы ня будзе, магчымае толькі яе падвышэньне”.
Паводле Зінаіды Ганчар, у жыльлёва-эксплютатацыйнай службе, якая абслугоўвае яе дом, ня могуць ня ведаць, што Віктар Ганчар лічыцца бязь вестак зьніклым. Пра гэта Зінаіда Ганчар ня раз інфармавала камунальнікаў, апошні раз — на пачатку году, калі тыя спрабавалі выклікаць Віктара Ганчара ў суд за не аплату жыльля.
Менавіта жыльлёва-камунальныя службы пастаўляюць у выбарчыя камісіі зьвесткі, на падставе якіх складаюцца сьпісы выбаршчыкаў. Зінаіда Ганчар згадала 1990-я гады, калі супрацоўнікі ЖЭСаў удакладнялі гэтыя зьвесткі, адмыслова наведваючыся ў кватэры. Цяпер, паводле Зінаіды Ганчар, ніхто такой карэктыроўкі не рабіў.
Учора мы паведамлялі, што запрашэньне прыйсьці на выбары таксама атрымаў зьніклы чатыры гады таму апэратар ОРТ Зьміцер Завадзкі. У Цэнтарвыбаркаме спачатку назвалі гэтыя зьвесткі правакацыяй, але пазьней акруговая камісія прызнала, што гэтае запрашэньне даслалі “памылкова”.
На фотаздымку: Зінаіда Ганчар з партрэтам мужа.