Уладзімер Глод, Менск Літаральна 10 дзён, калі не лічыць датэрміновага галасаваньня, застаецца да першага туру выбараў у Палату прадстаўнікоў. За парлямэнцкімі выбарамі сёлета будуць весьці назіраньне й экспэрты зь міжнародных арганізацыяў. Менавіта праблема назіраньня і стала галоўнай ва ўчорашняй размове нашага менскага карэспандэнта з кіраўніком офісу АБСЭ ў Менску Эбэрхардам Гайкенам.
Якую галоўную выснову зрабіў спадар Гайкен адносна назіраньня за выбарамі? Самае галоўнае можна выказаць у наступных словах: “Назіраньне за парлямэнцкімі выбарамі 2004 году будзе першым паўнавартасным назіраньнем за выбарамі ў Беларусі”. І гэта сапраўды так, паколькі падчас папярэдніх парлямэнцкіх выбараў чатыры гады таму была толькі місія тэхнічнай ацэнкі выбараў. Фактычна, тады не было ні доўгатэрміновых, ні кароткатэрміновых назіральнікаў, а была толькі невялічкая група экспэртаў.
Што тычыцца прэзыдэнцкіх выбараў 2001 году, то тады міжнародным назіральнікам доўга не давалі дазволу на прыезд у Беларусь, і таму тады дзейнічала абмежаваная місія. А пра тое, што будзе цяпер, амбасадар Гайкен гаворыць так:
(Гайкен: ) “Міжнародныя арганізацыі дакладна задзейнічаныя ў працэсе назіраньня за парлямэнцкімі выбарамі ў Беларусі, якія адбудуцца 17 кастрычніка. Праўда, менскі офіс АБСЭ ня ўдзельнічае ў назіраньні за выбарамі, паколькі паміж пэўнымі структурамі АБСЭ адбыўся, так бы мовіць, падзел працы. Галоўная нагрузка прыпадае на Бюро дэмакратычных інстытутаў і правоў чалавека, якое зьяўляецца структурным падразьдзяленьнем АБСЭ. Гэтая ўстанова накіравала ў Беларусь яшчэ месяц таму групу экспэртаў, якую ўзначальвае дасьведчаны дыплямат – амбасадарка Одры Главэр зь Вялікай Брытаніі.
На выбарах у Беларусі будзе менш міжнародных назіральнікаў, чым 300, якія першапачаткова плянаваліся. Іхны недахоп тлумачыцца тым, што амаль адначасова выбарчыя кампаніі, акрамя Беларусі, праводзяцца ў Казахстане, Босьніі й Герцагавіне, Украіне ды ЗША. Але днямі спадарыня Главэр адзначыла, што нягледзячы на гэта вельмі важна мець на ўвазе, што гэта будзе першае паўнавартаснае назіраньне за выбарамі у Беларусі. І, нягледзячы на зьменшаную колькасьць назіральнікаў, дадзеная мэта будзе дасягнутая”.
Падчас размовы з амбасадарам мы закранулі таксама іншыя праблемы, акрамя выбарчай. Найбольш мяне цікавілі погляды спадара Гайкена на палярызацыю беларускага грамадзтва, на падзяленьне яго на прыхільнікаў і апанэнтаў Аляксандра Лукашэнкі. І мне было нечакана чуць ад кіраўніка офісу АБСЭ пра тое, што, на яго думку, “палярызацыя” – не зусім адпаведнае слова для нашай рэчаіснасьці. Вось як пра гэта сказаў амбасадар Гайкен.
(Гайкен: ) “Я не хацеў бы казаць пра палярызацыю грамадзтва, паколькі, як мне падаецца, гэта не зусім дасканала адлюстроўвае сытуацыю ў Беларусі. Аднак я бачу разьдзяляльную рысу паміж уладамі й грамадзкай супольнасьцю, якая прасочваецца больш рэльефна, чым у іншых эўрапейскіх краінах. Я б вельмі хацеў, каб гэтая рыса танчэла, паколькі і ва ўлады, і ў грамадзкай супольнасьці ёсьць свае задачы і свае абавязкі. І яны маглі б дапаўняць адзін аднаго на агульную карысьць грамадзянаў і краіны”.