Юры Сьвірко, Менск Старшыня Парлямэнцкай асамблеі Рады Эўропы зрабіў у панядзелак заяву, у якой выказаў “глыбокую заклапочанасьць апошнімі навінамі зь Беларусі пра адвольныя арышты апазыцыйных палітыкаў, грубыя парушэньні свабоды выказваньня ды рэпрэсіі супраць незалежных мэдыяў падчас кампаніі парлямэнцкіх выбараў, якія пройдуць 17 кастрычніка”.
“Мы заклікаем беларускія ўлады зрабіць усё магчымае, каб гарантаваць свабодныя й справядлівыя выбары”, — заявіў Пэтэр Шыдэр і дадаў, што ўсім кандыдатам павінны быць забясьпечаныя роўныя шанцы. “Паводле маёй інфармацыі, адна партыя ўжо распушчаная, іншыя атрымалі папярэджаньні й могуць пазбавіцца рэгістрацыі”, — сказаў спадар Шыдэр.
Кіраўнік ПАРЭ яшчэ раз падкрэсьліў “сваю глыбокую заклапочанасьць паралельным правядзеньнем рэфэрэндуму наконт дазволу для прэзыдэнта балятавацца без абмежаваньняў на будучых прэзыдэнцкіх выбарах” і зазначыў: “Хаця краіны вольныя прымаць рашэньні наконт сваіх канстытуцыйных прынцыпаў, апошнія ня могуць падганяцца пад інтарэсы пэўнай асобы”.
Ад імя ПАРЭ Пэтэр Шыдэр вітаў поўную падтрымку з боку Эўразьвязу, а таксама дзяржаўнага дэпартамэнту ЗША, што да закліку, які зьмяшчаўся ў рэзалюцыі ПАРЭ № 1371. Цяпер тым высокапастаўленым прадстаўнікам рэжыму Аляксандра Лукашэнкі, якія падазраюцца ў датычнасьці да зьнікненьня апазыцыйных асобаў, забаронена ўяжджаць на тэрыторыю Эўразьвязу й ЗША.
Пэтэр Шыдэр нагадаў, што дзякуючы супольным дзеяньням міністар спорту Беларусі, які згадваўся ў дакладзе ПАРЭ, ня быў дапушчаны на Алімпійскія гульні, а цяпер ня зможа прысутнічаць на канфэрэнцыі міністраў спорту, якую ладзіць Камітэт міністраў Рады Эўропы 14–15 кастрычніка ў Будапэшце.
“Мы канчаткова заклікаем міжнародную супольнасьць узмацніць супрацоўніцтва з усімі дэмакратычнымі сіламі ды ў той жа час падтрымліваць максымальны палітычны ціск, пакуль роля высокапастаўленых чыноўнікаў у зьнікненьнях апазыцыйных асобаў ня будзе расьсьледаваная належным чынам і поўна”, — заявіў Пэтэр Шыдэр. Паводле яго, цяперашняму кіраўніцтву Беларусі трэба даць моцны сыгнал, што міжнародная супольнасьць ня церпіць беспакаранасьці ў справе гвалтоўных зьнікненьняў”.