НЬЮ ДЭЛІ. Паводле апошніх даденых, на поўначы Індыі ў выніку трох моцных выбухаў загінулі прынамсі 43 чалавек, а больш за сто параненыя.
Паліцыя паведамляе, што ў горадзе Дзімапур (штат Нагаленд) амаль адначасова - на кірмашы і чыгуначным вакзале - выбухнулі прынамсі дзьве бомбы.
У суседнім штаце Ассам у выніку ўзброенага нападу загінулі 11 чалавек.
Пакуль ніхто ня ўзяў на сябе адказнасьць за гэтыя замахі.