Выбух у Сьвіслацкай школе Пухавіцкага раёну

Алег Грузьдзіловіч, Менск 9 школьнікаў паранена ў выніку выбуху, які адбыўся 1 кастрычніка ў сярэдняй школе пасёлка Свіслач Пухавіцкага раёну. Параненым была аказаная дапамога ў лякарні Мар’інай Горкі. Становішча некаторых пацярпелых дактары вызначаюць як “сярэдняй цяжкасьці”.
Выбух адбыўся ў клясе на другім паверсе. Паводле адмыслоўцаў зь Міністэрства надзвычайных сытуацыяў, верагодна, узарвалася самаробнае выбуховае прыстасаваньне. Вядзецца сьледства.