ІСЛАМАБАД. На ўсходзе Пакістану ў памежным з Аўганістанам горадзе Сыялкот прынамсі 16 чалавек загінулі, а каля 40 былі параненыя калі адбыўся выбух у шыіцкай мячэці ў часе набажэнства.
Раней сёньня на поўдні Пакістану, таксама каля аўганскай мяжы, ад выбуху бомбы загінулі чацьвёра дзяцей.
У гэтым раёне ўрадавае войска вядзе апэрацыю супраць талібаў і ваяўнікоў “аль-Кайды”.