Ігар Карней, Менск Нацыянальны банк Беларусі можа атрымаць дадатковыя функцыі нагляду за падначаленымі яму дзяржаўнымі й камэрцыйнымі банкамі — такі законапраект знаходзіцца на разглядзе дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу.
Экспэрты перакананыя, што фармальна “неабмежаваныя” функцыі галоўнай банкавай установы не дазволяць прадстаўнікам Нацбанку кантраляваць дзейнасьць шэрагу ўстановаў, набліжаных да ўлады.
Яскравы таму прыклад — беларускі “Інфабанк”, аднесены Дзяржаўным дэпартамэнтам ЗША ў шэраг структураў, якія спрычыніліся да адмываньня грошай ірацкага дыктатара Садама Хусэйна. Беларусі бок ніякіх прэтэнзіяў да “Інфабанку” ня мае.
Фэномэн “Інфабанку” абмяркоўваецца ледзьве не ва ўсім сьвеце. Пра гэта апавядае і былы старшыня Нацыянальнага банку Беларусі Станіслаў Багданкевіч:
(Багданкевіч: ) “Банк, безумоўна, “набліжаны”. Ён фінансуе шмат якія праекты, якія ініцыююцца адміністрацыяй прэзыдэнта і беларускага ўраду. Капітал там у значнай ступені арабскі, а банк знаходзіцца на льготным становішчы ў банкавай сыстэме Беларусі. Я ня думаю, што адмыслоўцы Нацбанку ня могуць навесьці ў гэтым сэктары парадак. Могуць! Але, бачачы блізкасьць гэтага банку да ўлады, відавочна, глядзяць скрозь пальцы на апэрацыі “Інфабанку”.
(Карэспандэнт: ) “Гэта тое, пра што і пішуць амэрыканцы? — маўляў, фінансавая сыстэма Беларусі спрыяе крымінальнаму адмываньню грошай…”
(Багданкевіч: ) “Ня думаю, што апарат Нацыянальнага банку перасьледуе мэты іншыя, чым законныя мэты цэнтральнага банку. Проста ён знаходіцца ў падначаленым стане. Таму і не надае патрэбнай увагі набліжанаму да ўлады банку. Гэтак жа ва ўсёй народнай гаспадарцы: ёсьць прадпрыемствы, якія знаходзяцца пад “дахам”, і ўсе астатнія”.
(Карэспандэнт: ) “Міністэрства фінансаў ЗША таксама адзначае, што беларускім заканадаўствам не прадугледжаныя структуры, якія бы адсочвалі сумнеўныя ўгоды… Што гэта маглі б быць за структуры?”
(Багданкевіч: ) “Я б не сказаў, што ў нас мала кантрольных структураў. Яны часта ўмешваюцца, непрафэсійна лезуць не ў свае справы, ня ведаючы банкавай сфэры. У любой сыстэме могуць быць махляры. Але для гэтага міністэрства фінансаў ЗША павінна прадставіць у распараджэньне Нацбанку матэрыялы з тым, каб была зробленая рэвізія ўсіх апэрацыяў, якія праходзілі праз “Інфабанк”. Але нават калі такія паперы не паступалі, Нацбанк, калі яму дарагі імідж банкавай сыстэмы і органу нагляду, павінен сам зрабіць такія кантрольныя рэвізіі, каб не дапусьціць любых злоўжываньняў у гэтай галіне”.
Міністэрства фінансаў ЗША ў адмыслова падрыхтаванай справаздачы наўпрост сьцьвярджае: “Рэспубліка Беларусь мае слабую сыстэму захадаў супраць адмываньня грошай. Беларускія законы ў гэтай галіне не дапасуюцца да міжнародных стандартаў: не прадугледжаныя ніякія структуры, якія сачылі бы за сумнеўнымі ўгодамі й паведамлялі бы пра іх уладам... Таксама Беларусь ня можа эфэктыўна ажыцьцяўляць нават прынятых законаў: гэтаму замінае агульная непразрыстасьць законаў і падпарадкаваньня Нацыянальнага банку выканаўчай уладзе. У прыватнасьці, прэзыдэнцкай адміністрацыі, якая практычна аказвае ўплыў на апэрацыі дзяржаўных і камэрцыйных банкаў. Беларусь таксама зьяўляецца адным з галоўных экспартэраў зброі, пастаўляючы яе ў Лібію, Сырыю, Ірак, а таксама аказвае паслугі дзеля яе абслугоўваньня й навучаньня пэрсаналу”.
Прадстаўнік Нацыянальнага банку Анатоль Драздоў падобныя абвінавачаньні катэгарычна адкідае.
(Драздоў: ) “За тры месяцы да таго, як выступіў Дзярждэп, “Інфабанк” правяралі нашыя кампэтэнтныя органы. Нават не Нацбанк, а адпаведныя органы. Ніякіх заўвагаў не было. Болей за тое, мы гэтую інфармацыю далі амэрыканцам. Таму незразумела, чаму яны так шумяць і чаго яны ад нас хочуць. Памятаю, летась, калі яны ўвайшлі ў Ірак, крычэлі, што дзесьці знайшлі пачак плацёжак “Інфабанку” — ледзьве не прыраўналі да Аль-Кайды. Але чамусьці ніхто ніводнай плацёжккі не паказаў! Вялікі сумнеў выклікае заява Міністэрства фінансаў ЗША. Тым больш, неяк дзіўна прагучала: яны “расьсьледуюць”. Дык вы адразу дасьледуйце, а потым “вякайце”! У Нацыянальнага банку ў гэтым пытаньні ніякіх прэтэнзіяў”.
(Карэспандэнт: ) “Чаму ў такім разе да “Інфабанку” ўвогуле ёсьць прэтэнзіі?”
(Драздоў: ) “Я разумею, чаму яны чапляюцца да “Інфабанку”. Банк сапраўды абслугоўваў рахункі кампаній, якія пастаўлялі ў Ірак машыны ў рамках праграмы ААН “Нафта ў абмен на харчаваньне”. Нехта ж павінен быў рахункі абслугоўваць! У дадзеным выпадку — “Інфабанк”. І яшчэ там быў рахунак старой ірацкай амбасады. Пасьля таго, як у Іраку здарылася акупацыя, рахунак гэты зачынілі. Гэта ўсё гульні. У Іраку прыйшоў да ўлады нацыянальны ўрад. Натуральна, што ён будзе падымаць краіну, купляць абсталяваньне, абвесьцяць тэндэр. На тэндэры перамогуць беларускія грузавікі: па-першае, яны таньнейшыя, па-другое, іракцы іх даўно ведаюць. Загадзя адкідваюцца канкурэнты, бо амэрыканцы хочуць, каб туды пайшло іхнае абсталяваньне”.
Тым ня меней, дзейнасьць “Інфабанку” не абмяжоўвалася толькі фінансавымі апэрацыямі. Пад “дахам” банку зарэгістраванае таварыства беларуска-ірацкага сяброўства, якое неаднаразова замаўляла чартэрныя рэйсы ў Багдад з таямнічымі грузамі. Суправаджалі такія рэйсы, як правіла, супрацоўнікі кампаніі “Белмэталэнэрга” (прадпрыемства зарэгістраванае па юрыдычным адрасе “Інфабанку”), альбо “Белтэхэкспарт”. Першая фірма прадстаўляла ў Іраку машынабудаўнічыя кампаніі Беларусі, другая пасьпяхова гандлюе па ўсім сьвеце беларускай зброяй. У гэтым жа шэрагу фігуруе і фірма “Тэхнахімтрэйд”, якая, паводле зьвестак польскага часопіса “Wprost”, разам з “Белтэхэкспартам” у 2002 годзе ўдасканальвала ірацкія сродкі супрацьпаветранай абароны й вайскова-паветраныя сілы, а таксама рыхтавала вайскоўцаў дзеля абслугоўваньня новай тэхнікі.
Апроч таго, у паведамленьнях Дзярждэпартамэнту ЗША і міністэрства фінансаў таксама сьцьвярджаецца, што грошы цэнтрабанку Іраку захоўваліся ўсё ў тым жа “Інфабанку”. Наколькі рэальна такую схему ажыцьцявіць? Я запытаўся пра гэта ў аднаго з супрацоўнікаў сталічнага камэрцыйнага банку.
(Супрацоўнік камэрцыйнага банку: ) “Так быць магло. Але трэба ведаць унутранае заканадаўства той краіны, цэнтрабанк якой разьмяшчае актывы за мяжой. Але што гэта камэрцыйныя банкі, то гэта за правіла. Той жа Нацыянальны банк Беларусі трымае эўра ў нямецкім “Дойчбанку”. Справа ў тым, што цэнтральныя банкі, па вялікім рахунку, не выконваюць ролі камэрцыйных структураў і трымаюць грошы, груба кажучы, у надзейных, першаклясных банках. Што да “Інфабанку”, то тут выкарыстаная “схема”, бо, верагодна, ніхто на такое супрацоўніцтва з іракцамі ісьці не рызыкаваў”.
Міністэрства фінансаў ЗША мусіць абвесьціць вынікі ўласнага расьсьледаваньня ў справе беларускага “Інфабанку” і Першага банку непрызнанай Турэцкай Рэспублікай Паўночны Кіпр. Аднак, нягледзячы на міжнародныя абвінавачаньні, беларускі бок да дзейнасьці “Інфабанку” ня мае ніякіх прэтэнзіяў.