Юры Сьвірко, Менск Аляксандар Лукашэнка на пасяджэньні Савету Бясьпекі сказаў, што беларускае грамадзтва не пашкоджана хваробай тэрарызму, аднак нельга адназначна заяўляць, што яно абсалютна ад яе абаронена. "Мы канстатавалі, што ў нас ёсць над чым працаваць", – заявіў ён.
Спадар Лукашэнка нагадаў пра вялікую колькасьць нелегальных мігрантаў, якія накіроўваюцца празь Беларусь у Заходнюю Эўропу. "Гэта прыкладна да дзвюх тысяч у год – тых, каго мы фіксуем. Але ёсьць лічба, што сёньня да 150 тысяч нелегальных мігрантаў знаходзяцца блізка каля нас, на нашай тэрыторыі, і чакаюць зручнага моманту, каб перайсьці мяжу і накіравацца ў заходнія дзяржавы. Многіх мы затрымліваем і вяртаем, але яны да нас прыходзяць зноў. І пакуль яны тут – гэта адна з крыніц павышанай небясьпекі, у тым ліку і тэрарыстычнай", – сказаў спадар Лукашэнка.
Паводле Лукашэнкі, пагрозы для спакойнага і стабільнага жыцьця ў Беларусі зыходзяць таксама ад праварадыкальных, нацыяналістычных арганізацый, што дзейнічаюць унутры краіны кшталту "Маладога фронту", "Зубра".
"Мы павінны прама сказаць, што ў Беларусі мы не дапусьцім гэтай напружанасьці, асабліва па лініі тэрарыстычнай дзейнасьці", – заявіў Аляксандар Лукашэнка.