Алег Супрунюк, Берасьце У памяшканьні, якое займае берасьцейская філія забароненага ўладамі праваабарончага цэнтру “Вясна”, адбыўся ператрус з удзелам супрацоўнікаў міліцыі.
Міліцыянты цікавіліся выдадзеным берасьцейскімі праваабаронцамі маніторынгам парушэньняў правоў чалавека на тэрыторыі вобласьці цягам апошніх двух гадоў. У памяшканьні таксама знаходзіліся ўлёткі, што заклікаюць галасаваць супраць падаўжэньня паўнамоцтваў Аляксандра Лукашэнкі, і перадвыбарчая праграма кааліцыі “5+”.
Зрабіўшы агляд памяшканьня, міліцыянты паведамілі, што забіраюць 150 асабнікаў маніторынгу і каля 10 тысяч улётак для далейшай экспэртызы. Паводле словаў старшыні аддзяленьня Ўладзімера Вялічкіна, міліцыянты казалі, што ім сорамна за свае дзеяньні, але яны ня хочуць пазбавіцца працы.
Спадар Вялічкін не выключае, што гісторыя можа мець працяг, бо некаторыя зь берасьцейскіх праваабаронцаў бяруць удзел у выбарчай кампаніі ў якасьці назіральнікаў, давераных асобаў кандыдатаў, а таксама працягваюць барацьбу за дэпутацкі мандат.