БАГДАД. Амэрыканская авіяцыя збамбавала пазыцыі паўстанцаў ў горадзе Фалуджа і ў багдадзкім прыгарадзе Садр Сіці.
Вайскоўцы ЗША кажуць, што абстрэлы аб’ектаў, якія выкарыстоўваюць ваяўнікі зьвязанага з Аль-Кайдай Абу Мусаба аз-Заркаўі, значна аслабіла ягоную групоўку.
Сёньня ў ірацкім горадзе Басра забітыя двое брытанскіх жаўнераў.
Між тым павераны ў справах Эгіпту ў Багдадзе Фарук Мабрук пацьвердзіў, што вызвалены адзін з шасьці эгіпэцкіх грамадзянаў, якія былі захопленыя ў мінулым тыдні ў Іраку ў якасьці закладнікаў. Ён, аднак, не падаў падрабязнасьцяў:
(Мабрук) “На наш погляд, матывы захопнікаў выключна фінансавыя, а не палітычныя. Мы вітаем любыя намаганьні ў справе іхнага вызваленьня. Грамадзяне нашай краіны прыехалі сюды, каб дапамагчы ірацкаму народу ў адбудове краіны”
Заявіў павераны ў справах Эгіпту ў Іраку.