Эўразьвяз дапаможа наладзіць выбары ў Іраку

БРУСЭЛЬ. Эўрапейскі Зьвяз мае намер надалей спрыяць правядзеньню выбараў у Іраку. Прадстаўніца Эўракамісіі Эмма Удвін заявіла: (Удвін) “Мы будзем спрыяць падрыхтоўцы выбараў у Іраку – дапамагаючы грашыма і досьведам. Але трэба яшчэ вырашыць, як дакладна будзе ладзіцца назіраньне за выбарамі, бо з-за небясьпечнай сытуацыі ў Іраку місію Эўразьвязу цяжка будзе назваць назіральнай ў традыцыйным сэнсе” Заявіла прадстаўніца кіраўніцтва Эўрапейскага зьвязу. Паводле яе словаў, фінансавая дапамога Брусэлю выбарам ў Іраку падвоеная і складае цяпер 30 мільёнаў эўра.