Іна Студзінская, Менск 25 верасьня ў Менску адкрыўся новы тэатар. Галоўны рэжысэр Сучаснага мастацкага тэатру – Уладзімір Ушакоў, стваральнік “Віртуозаў сцэны”. Прэм’еру паводле “Мяшчанскага вясельля” Бэртольда Брэхта падрыхтаваў рэжысэр Мiхаiл Лашыцкi.
На прэм’еру першага спэктаклю новага Сучаснага мастацкага тэатру трапіць было няпроста – усе квіткі раскуплены загадзя, ганаровых гасьцей зь цяжкасьцю рассадзілі на прыстаўных крэслах, многім давялося стаяць у праходах.
Заявы кіраўнікоў толькі што створанага тэатру Ўладзімера Ушакова й Міхаіла Лашыцкага – даволі амбіцыйныя: стварыць эўрапейскі тэатар, які спалучае традыцыі і навацыі сучаснага ўсясьветнага мастацтва. Яны абяцалі “паказаць Брэхта, Шэкспіра, Гальдоні, Бэкета, Гогаля, Чэхава, Караткевіча, Макаёнка такімі, якіх ніхто ніколі не бачыў”.
Гутару з рэжысэрам, мастаком, мастаком па касьцюмах у адной асобе “Мяшчанскага вясельля” Міхаілам Лашыцкім:
(Карэспандэнтка: ) “Гэта альтэрнатыва дзяржаўнаму тэатру, гэта альтэрнатыва нашаму, так бы мовіць, тэатральнаму застою?”
(Лашыцкі: ) “Не. Гэта тое, што хацелася самому. І дзякуючы таму, што мы пазнаёміліся з Уладзімерам Ушаковым, зьдзейсьнілася і будзе рушыць. Ніякай альтэрнатывай мы сябе не пазыцыянуем. Проста паспрабавалі сабрацца разам, ствараць і йсьці далей. Паглядзім, што з гэтага атрымаецца”.
(Карэспандэнтка: ) “Першай рэакцыяй публікі вы задаволеныя?”
(Лашыцкі: ) “Калі рэжысэр можа быць задаволены? Ды ніколі! Нармальна, усё добра, усё будзе разьвівацца. Тэндэнцыя слушная”.
Сапраўдны творца рэдка бывае задаволены, і рэжысэр Міхаіл Лашыцкі гэта пацьвердзіў – а вось як рэагавалі на спэктакль гледачы? Пасьля прэм’еры публіка вітала актораў і пастаноўшчыкаў надзвычай сардэчна, цёпла, сьмяялася да сьлёз. П’еса прасякнутая гумарам, іроніяй, нават сарказмам, і маладым акторам, на мой погляд, удалося паказаць гэта. Але за камэнтаром я зьвярнулася да прафэсіянала – мастацтвазнаўцы Ларысы Фількенштэйн:
(Карэспандэнтка: ) “Вось толькі што завяршыўся першы спэктакль новага тэатра. Вашае ўражаньне?”
(Фількенштэйн: ) “Эксцэнтрычна. Вольна. Востра. Тут ёсьць добрая праца мастака. Вытанчаны малюнак кожнай ролі, вельмі вытанчаная кожная мізансцэна. Вельмі добра, што ёсьць такія матывы сучасныя, беларускія, нямецкія. Шмат гумару. Цудоўна па колеру. Шэры гэты колер надае асаблівую вастрыню гэтым вобразам. Я атрымала вялікую асалоду. Але адзінае, што мяне вельмі не задавальняе – у актораў няма дыкцыі. Гэта вялікая хіба. А так, галоўнае – усё добра. І зусім нечакана сёньня ўсё гэта – і выбар п’есы, і разуменьне. Мне вельмі прыемна, што я прысутнічаю пры нараджэньні новага тэатра”.
А што ў бліжэйшых плянах нованароджанага тэатра? Калектыў не зьбіраецца абмяжоўвацца традыцыйнымі жанрамі і рамкамі. Ствараецца так званы “мужчынскі тэатар”, дзе ўсе ролі будуць выконваць мужчыны, а вось рэжысэрам-пастаноўшчыкам будзе жанчына – Кацярына Агароднікава. Яна ўжо працуе над пастаноўкай Шэкспіра.
А Міхаіл Лашыцкі стварае жаночы тэатар, дзе ўсе ролі будуць выконваць жанчыны. Ужо ў кастрычніку Міхаіл абяцае прэм’еру “Гульцоў” паводле Гогаля. Дарэчы, спэктаклі Сучаснага мастацкага тэатра ідуць у вельмі ўтульнай Малой залі кіна-канцэртнага комплексу “Менск” па вуліцы Кастрычніцкай, 5 кожныя пятніцу, суботу й нядзелю.