Сяргей Астраўцоў, Горадня У Горадні выйшла кніжка Аляксандра Мілінкевіча “Воўчынская гісторыя”, прысьвечаная апошняму каралю Рэчы Паспалітай Станіставу Аўгусту Панятоўскаму. У кнізе – гісторыя яго самога, а таксама аповед пра тое, як аўтар разам зь гісторыкам Міхасём Ткачовым і мастаком-рэстаўратарам Уладзімірам Кіслым паехалі ў Воўчын на Берасьцейшчыне і знайшлі дробныя рэчы з былога каралеўскага пахаваньня. Большасьць рэчаў перадалі польскаму боку, і ў Варшаве адбылося ўрачыстае перазахаваньне парэшткаў караля. А тых, хто знайшоў іх, узнагародзілі польскім мэдалём.
Сёньня ў Горадні пачалася рэстаўрацыя адзінага ў Беларусі старога аркавага мосту паміж двума каралеўскімі замкамі. Такі выгляд мост набыў у ХVІІІ стагодзьдзі, калі ў горадзе жыў Станіслаў Аўгуст. Распавядае Аляксандар Мілінкевіч:
(Мілінкевіч: ) “Кніжка прысьвечана вельмі цікавай асобе – Станіславу Аўгусту Панятоўскаму, апошняму каралю Рэчы Паспалітай, значыцца – і нашаму каралю. Пасьля сьмерці тое, што адбывалася зь яго пахаваньнем, сьведчыць пра трагічнасьць беларускай гісторыі. І я думаю, што роля асобы ў гісторыі, асабліва на гэтым прыкладзе, выдатна адчуваецца”.
Рэзыдэнцыяй караля ў Горадні быў Новы замак. Тут адбыўся сумнавядомы “маўклівы сойм”, і кароль адрокся ад свайго пасаду. Дарэчы, 210 гадоў таму пры канцы верасьня ў Новы замак прыбыў сам Тадэвуш Касьцюшка, каб мабілізаваць гарадзенцаў. Гэтай падзеі прысьвечана мэмарыяльная шыльда. А вось пра караля ў горадзе не нагадвае нічога.
(Мілінкевіч: ) “Увогуле, гэта вельмі цікавая гісторыя, калі казаць пра Касьцюшку і Панятоўскага: яны выдатна ведалі адзін другога, паважалі, але іх лёсы трошкі разышліся. Касьцюшка з шабляй у руцэ сеў на каня і абараняў Рэч Паспалітую. А кароль Станіслаў Аўгуст спрабаваў іншымі шляхамі, дыпляматычнымі, захаваць сваю дзяржаву. Але паходзяць яны абодва зь беларускай зямлі, абодва маюць беларускае паходжаньне, і нават нарадзіліся яны блізка адзін ад другога”.
Цікава, што адчуваеш, калі даводзіцца ўласнымі рукамі дакрануцца да гісторыі? Пытаньне – да Аляксандра Мілінкевіча.
(Мілінкевіч: ) “Даволі складанае пачуцьцё. Я ў першы раз яшчэ ў 1979 годзе быў у Воўчыне, для мяне гэта было магутнейшае ўражаньне – безумоўна, нэгатыўнае. Гэта быў сымбаль дэградацыі нашай культуры, нашай памяці. І, на жаль, да сёньняшняга дня гэты помнік разбураны. Па сутнасьці, рэшткі Панятоўскага ўсё ж такі засталіся ў Воўчыне, таму што ён ператварыўся ў прах, там нічога не было, толькі рэшткі адзеньня, і сёньня Панятоўскі ў зямлі, якая яго нарадзіла”.