Памёрла француская пісьменьніца Франсуаза Саган

ПАРЫЖ. У Францыі пайшла з жыцьця ва узросьце 69 гадоў пісьменьніца Франсуаза Саган (сапраўднае прозьвішча Куарэ). Яна памёрла у шпіталі у горадзе Кальвадос. Свой першы раман “Вітаю цябе, сум” яна напісала у 18 гадоў, -- гэты раман зрабіў яе знакамітай і быў перакладзены на 22 мовы. Усяго яна напісала каля 50 кніг. Прэзыдэнт Францыі Жак Шырак сказаў, што яна была “вядучай прадстаўніцай свайго пакаленьня”, якая дапамагла вызваленьню францускай жанчыны.