Алег Супрунюк, Берасьце На Берасьцейшчыне колькасьць кандыдатаў у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў зараз складае 63 чалавекі. Сярод іх – прыблізна чацьвертую частку складаюць людзі, якія не падтрымліваюць цяперашнія захады ўладаў. Пра асаблівасьці выбарчай кампаніі распавядзе берасьцейскі карэспандэнт.
Агулам на Берасьцейшчыне зарэгістравана прыблізна столькі ж апазыцыйных палітыкаў, колькі створана выбарчых акругаў. А дакладней – ў 16-ці акругах у выбарах бяруць удзел у якасьці кандыдатаў 16 прадстаўнікоў апазыцыйных партыяў.
Але тут варта ўлічваць, што ў некаторых акругах рэгістрацыю прайшлі адразу некалькі партыйных вылучэнцаў, а у некаторых – ніводнага. У выніку адразу ў дзьвюх акругах (Івацэвіцкай і Баранавіцкай сельскай) няма альтэрнатывы – тут зарэгістравана па адным кандыдаце. Яшчэ ў дзьвюх акругах (Мухавецкай і Драгічынскай) зарэгістравана два кандыдаты: у гэтых выпадках вылучэнцам ад улады супрацьстаяць сябры БНФ.
БНФ мае сваіх кандыдатаў у шасьці берасьцейскіх акругах, а яшчэ тры не былі зарэгістраваныя. Працягваюць барацьбу чатыры сябры “Народнай Грамады” (гэта палова партыйных вылучэнцаў), тры камуніста з партыі, якую ўзначальвае Калякін, па два прадстаўнікі АГП і БСДГ.
Наколькі вядома, пакуль ніхто з апазыцыянэраў, якім адмовілі ў рэгістрацыі на Берасьцейшчыне, ня здолеў дамагчыся скасаваньня гэтага рашэньня.
Амаль усе кандыдаты заўважаюць, што час для выступаў на тэлебачаньні і радыё абраны зусім неспрыяльны час, калі большасьць людзей яшчэ знаходзіцца на працы альбо толькі вяртаецца дадому. Акрамя таго, у надрукаваных праграмах тэлебачаньня ўвогуле не пазначаны час гэтых выступаў. І нарэшце апазыцыйным кандыдатам папросту не даюць магчымасьці гаварыць усё, што яны зьбіраліся. Вось што паведаміў кіраўнік абласной арганізацыі Свабоднага прафсаюзу Валянцін Лазарэнкаў, які балятуецца ў Берасьці.
(Лазарэнкаў: ) “Зь першага дня агітацыйнай кампаніі ўлады жадаюць замаўчаць галоўнае пытаньне кампаніі – адносіны апазыцыі і апазыцыйных кандыдатаў да рэфэрэндуму. Напрыклад, асабіста да мяне ў часе выступу па тэлебачаньні са сваёй праграмай зьвярнуўся кіраўнік акруговай камісіі з прапановай выкрасьліць тэкст аб адносінах да рэфэрэндуму, спасылаючыся, што гэта ня ёсьць праграмны тэзіс кандыдата”.
Да гэтага варта дадаць, што ў некаторых рэгіёнах выбарчыя камісіі выкарыстоўваюць розныя хітрыкі, каб ужо зараз неяк паўплываць на вынікі галасаваньня. Пра вынаходніцтва Бярозаўскай акруговай камісіі распавяла кандыдатка ад Народнай Грамады Натальля Акаронка.
(Акаронка: ) “Першапачаткова на паседжаньні акруговай камісіі было вырашана друкаваць бюлетэні на расейскай мове. Калі б так здарылася, дык першым у сьпісе было б прозьвішча кандыдата, якога падтрымлівае мясцовая ўлада. Але раптам, зусім нечакана для мяне, акруговая камісія вырашыла друкаваць на беларускай мове. Таму першай у сьпісе буду я – Акаронка Натальля Валер''еўна”.