НЬЮ-ЁРК. Міжнародныя спонсары урэгуляваньня канфлікту на Бліжнім Усходзе скрытыкавалі Ізраіль і палестынцаў за тое, што няма прагрэсу у ажыцьцяўленьні пляну “дарожная мапа”. Супольная заява ААН, ЗША, Эўразьвязу і Расеі з’явілася пасьля іх сустрэчы учора увечары у часе Генэральнай асамблеі ААН. Дзяржсакратар ЗША Колін Паўэл падкрэсьліў неабходнасьць пашырэньня паўнамоцтваў палестынскага прэм’ера Ахмэда Курэя.