Алесь Дашчынскі, Менск і Аляксей Знаткевіч, Прага Дзяржаўныя сродкі масавай інфармацыі растыражавалі вынікі сацыялягічнага апытаньня, якое правёў так званы “незалежны беларускі аналітычны цэнтар “Экоом” (EcooM). У гэтым дасьледаваньні падавалася такая лічба: за Аляксандра Лукашэнку прагаласавала б 66,5 працэнта насельніцтва краіны, калі б выбары прэзыдэнта Беларусі праходзілі цяпер. Гэтая лічба значна адрозьніваецца ад вынікаў дасьледаваньняў іншых сацыялягічных службаў.
Як паведаміў беларускай службе Радыё Свабода былы супрацоўнік “Экоому”, які пажадаў захаваць ананімнасьць, кіраўніцтва гэтага цэнтру прымушала супрацоўнікаў падпісвацца пад лічбамі дасьледаваньняў, якіх тыя не праводзілі. Кіраўніцтва “Экаому” гэтыя абвінавачваньні катэгарычна абвяргае.
“Экаом” узьнік перад пачаткам цяперашніх маштабных палітычных кампаній у Беларусі – раней пра іх ніхто ня чуў. Зь вясны лічбы гэтага цэнтра агучваў дзяржаўны тэлеканал СТВ, аднак ні ў сацыялягічных інстытутах, ні ў даведках пра такую ўстанову нічога не чулі. Выявілася, што EcooM – гэта брэнд, гандлёвая марка фірмы “Мэдыяфакт-ЭКА”, якой кіруе Сяргей Мусіенка.
(Мусіенка: ) “Мы сацыялягічныя дасьледаваньні вядзем цягам гэтага года, дагэтуль мы займаліся бізнэсам зьвязаным з інфармацыяй. У прынцыпе, для нас не асноўнае – сацыялягічныя дасьледаваньні. Мы гатавалі аналітычныя запіскі, артыкулы, агляды. Яна часткова ідзе і цяпер гэтая праца”.
Паводле Мусіенкі, кожную сацыялягічную тэму цэнтра вядзе як мінімум доктар навук. Дасьледаваньне, зьвязанае з рэйтынгам Лукашэнкі вёў намесьнік старшыні Вышэйшай атэстацыйнай камісіі Рэспублікі Беларусь, прафэсар Аляксандар Данілаў.
Дарэчы, спадар Данілаў працаваў у дзяржаўнай сацыялягічнай установе пры Вячаславе Кебічу, калі той быў прэм’ер-міністрам, а потым перайшоў на працу ў адміністрацыю прэзыдэнта Лукашэнкі. Чаму ж менавіта Данілава абраў “Экоом”? Сяргей Мусіенка тлумачыць:
(Мусіенка: ) “Ён рабіў першае апытаньне “Сто дзён прэзыдэнта” і сацдасьледаваньне “Адзін год прэзыдэнта” і, канечне, выкарыстоўваючы яго базу, гэта ж шыкоўна паглядзець у дынаміцы – сто дзён, год і дзесяць гадоў. З кім яшчэ працаваць як не зь ім, бо ні ў кога такіх дадзеных няма”.
Намесьнік Мусіенкі спадар Далінін, які прыйшоў у “Экоом” пасьля службы ў органах унутраных справаў цьвердзіць, што імя прафэсара Данілава значыцца на тытульным лісьце дасьледаваньня. Дарэчы, “Экоом” і Вышэйшая атэстацыйная камісія – суседзі. Аднак сам прафэсар Данілаў чамусьці адмаўляецца ад свайго кіраўніцтва згаданым дасьледаваньнем.
(Данілаў: ) “Непасрэдна я не кіраваў гэтай работай. Мы зь Сяргеем Рыгоравічам сустракаліся, размаўлялі наконт праблем, якія ён зьбіраўся дасьледаваць. Вось у чым заключалася нашае з ім узаемадзеяньне”.
А хто аплачваў дасьледаваньні “Экоом”?
Паводле Ўладзімера Далініна камандзіровачныя аплачвала фірма, хаця некаторыя іншыя дасьледаваньні праводзяцца за сродкі абласных выканкамаў. Сярод кліентаў цэнтру таксама дзяржаўнае агенцтва навінаў БелТА і тэлеканал СТВ.
Сяргей Мусіенка распавёў, што “Экоом” далей праводзіць апытаньне, згодна зь якім пасьля абвяшчэньня рэфэрэндуму рэйтынг у Лукашэнкі па некаторых пазыцыях яшчэ больш падняўся.
(Мусіенка: ) “Гэта ж, разумееце, маніторынг робіш на вядомасьць маркі гандлёвай, то да яе выхаду на рэкляму глядзіш і пасьля, дык тут у прынцыпе гэтак сама. Зрабілі дасьледаваньне да абвяшчэньня, і цяпер зробім – пасьля. Так што чакайце на новыя дадзеныя”.
Як ставяцца да высноваў “Экоома” іншыя сацыялягічныя службы?
The Gallup organization/Baltic surveys, якая базуецца ў Літве, з дапамогай беларускіх сацыёлягаў правяла 25 дасьледаваньняў з верасьня 2002 году да канца жніўня 2004. Адно з асноўных пытаньняў – адносіны грамадзян Беларусі да зьмены Канстытуцыі, наконт трэцяга прэзыдэнцкага тэрміну. Дырэктар The Gallup organization/Baltic surveys Раса Алішаўскене патлумачыла:
(Алішаўскене: ) “Цягам двух гадоў сытуацыя стабільная і адносіны людзей да зьмены Канстытуцыі такія – больш за 50% ня згодныя альбо не падтрымліваюць зьмену Канстытуцыі ў пытаньні трэцяга тэрміну. А падтрымліваюць недзе каля 22%. Толькі ў адным дасьледаваньні, у чэрвені 2004 года, падтрымліваючых было больш за 30%, гэта адзіны выпадак за два гады. Усе іншыя апытаньні паказвалі, што праціўнікаў у два разы больш. Гэта асноўнае. Нават сярод пэнсіянэраў, якія зьяўляюцца больш кансэрватыўнымі, больш падтрымліваюць прэзыдэнта, нават сярод іх падтрымка зьмены канстытуцыі слабая. Тых, хто цьвёрда вырашыў аб падтрымцы канстытуцыі сярод пэнсіянэраў было толькі 27%. А тых, хто можа падтрымаў бы – толькі 31%. Гэтая падтрымка зьмены канстытуцыі вельмі слабая – гэта асноўны вывад”.
(Дашчынскі: ) “Але ўскосна гэтыя лічбы паказваюць рэйтынг прэзыдэнта Лукашэнкі…”
(Алішаўскене: ) “У прынцыпе так, гэта зьвязана, бо гаворка ідзе пра аднаго чалавека. Нават тыя, хто падтрымлівае Лукашэнку як палітыка, ў гэтым пытаньні не падтрымлівае. Таму 66%, якія дае “Экоом” выглядаюць занадта высока, бо ў пытаньні зьмены канстытуцыі – 2 супраць 1. Праціўнікаў зьмены канстытуцыі ў 2 разы больш чым тых, хто падтрымлівае. Прычым, гэта вынікі не аднаго замярэньня, гэта сытуацыя не мяняецца цягам двух гадоў”.
Паводле зьвестак беларускай службы Радыё Свабода, дасьледаваньні “Экоому” праводзяцца з дапамогай намесьнікаў па ідэалёгіі на дзяржаўных прадпрыемствах і ўстановах.
Вось як пракамэнтаваў гэтую інфармацыю кіраўнік цэнтру Сяргей Мусіенка:
(Мусіенка: ) “Вы ж разумееце – калі прыходзіш на прадпрыемства, даводзіцца зь некім размаўляць. Гэтыя людзі там ёсьць. Магчыма яны таксама запаўнялі анкеты, некаму давалі, але масава такога не было”.
Гл. таксама іншыя матэрыялы на тэму рэфэрэндуму – svaboda.org/info/referendum.