Валер Каліноўскі, Менск Учора А. Лукашэнка засьцярог кіраўніцтва дзяржаўных тэлеканалаў ад “празьмернага імпэту” падчас агітацыі за рэфэрэндум, бо гэта, маўляў, можа раздражняць ягоных выбаршчыкаў. Ці сапраўды зьменшылася прапаганда на карысьць Аляксандра Лукашэнкі?
Колькасьць прапагандысцкіх праграмаў і публікацыяў у дзяржаўных СМІ на тэму рэфэрэндуму сапраўды крыху зьнізілася ў параўнаньні зь першымі днямі кампаніі, прычым яшчэ да публічнай заявы Лукашэнкі на гэты конт. Зусім зьніклі ролікі АНТ, дзе будаўнікі, жонкі афіцэраў і іншыя простыя людзі агітуюць за А. Лукашэнку. Аднак агульны фон дзяржаўных СМІ застаўся ранейшым: штовечар жыхары Беларусі чуюць пра дасягненьні эканомікі Беларусі, якую на першым нацыянальным тэлеканале назвалі нават адным з “тыграў” Усходняй Эўропы, пра вялікі ўраджай, пра спакой і стабільнасьць у краіне.
За А. Лукашэнку наўпрост агітуюць і замежныя, пераважна расейскія дзеячы, што зьяўляецца парушэньнем Выбарчага кодэксу. Паралельна працягваецца жорсткая кампанія дыскрэдытацыі прадстаўнікоў апазыцыі,– гэта зафіксавалі, напрыклад, арганізатары перадвыбарчага маніторынгу дзяржаўных СМІ, які праводзіць Беларуская асацыяцыя журналістаў.
Але калі нават у СМІ прапаганды й паменела, то гэта ня значыць, што яе няма ў іншых месцах. З ранейшым імпэтам дзейнічаюць інфармацыйна-прапагандысцкія групы, адпаведная праца вядзецца на прадпрыемствах, у навучальных установах, вайсковых частках.
Днямі закончылася фармаваньне 24 раённых камісіяў у гарадах – іх не хапала для правядзеньня рэфэрэндуму. Сьпісы сябраў гэтых камісіяў толькі што апублікаваныя ў дзяржаўнай прэсе. Напрыклад, у Менску у іх склад не ўвайшоў ніводны прадстаўнік апазыцыйных партыяў, ёсьць толькі сябры БРСМ, вэтэранскіх і жаночых арганізацыяў, а таксама праўладных ЛДПБ і КПБ. Аднак касьцяк гэтых камісіяў складаюць супрацоўнікі выканкамаў і раённых адміністрацыяў.
Зразумела, што апазыцыя хацела б быць там прадстаўленай. Напрыклад, у АГП накіроўвалі сваіх прэтэндэнтаў амаль ва ўсе камісіі. Але вынік, як паведаміў адзін з кіраўнікоў партыі Міхаіл Пліска, зноў нулявы. Раней партыя толькі ў Менску вылучала больш за 400 сваіх сябраў ва ўчастковыя камісіі, потым аспрэчвала іх неўключэньне выканкамам у судах, але зноў жа марна. Гэта сьведчыць пра наўмысную палітыку ўлады, кажа спадар Пліска:
(Пліска: ) “Тут няма чаму зьдзіўляцца. Такі асабліва жорсткі падыход, неўключэньне прадстаўнікоў апазыцыі ў камісіі ў гарадах – зразумелыя, бо ўладзе патрэбна на рэфэрэндуме адпаведныя лічбы атрымаць. І таму тут асабліва жорсткі падыход улады: аніякіх апазыцыянэраў у іх не павінна быць, каб ніякай смуты ў іх дзейнасьць яны ня ўносілі, каб не перашкаджалі лічыць галасы”.
АГП зьвярнулася з патрабаваньнем да Мін’юста, каб той пакараў партыі і арганізацыі, якія выступілі ў падтрымку рэфэрэндуму, але адэкватнай рэакцыі на гэты зварот пакуль няма. АГП абвінавачвае Мін’юст у выкарыстоўваньні падвойных стандартаў. Міністэрства юстыцыі вынесла папярэджаньні ўсім партыям, якія падтрымліваюць плятформу “Пяцёрка плюс”, за стварэньне незарэгістраванай кааліцыі. Аднак ніякіх захадаў да іншай незарэгістраванай кааліцыі – Рэспубліканскага каардынацыйны савету палітычных партыяў і грамадзкіх аб’яднаньняў, якія падтрымалі рэфэрэндум А. Лукашэнкі ў першыя ж дні кампаніі, прэтэнзіяў у Мін’юсту няма. Туды ўваходзяць 40 праўрадавых партыяў і арганізацыяў, у тым ліку й такія, якія маюць за сябраў непаўнагадовых.