Сяргей Дубавец, Вільня Дыктатары вачыма швэйцарскага псыхааналітыка Карла Густава Юнга. Адкуль прыходзяць, што з сабою нясуць і куды зьнікаюць – у гісторыі, сёньня і ў будучыні. Новая перадача сэрыі “Вострая Брама”.
Як заўважыў адзін слухач Радыё Свабода, Лукашэнка перайшоў Рубікон. Праўда, яшчэ не перайшоў, хоць у выніках рэфэрэндуму мала хто сумняецца. А галоўнае, што разам зь ім гэты Рубікон пяройдзем усе мы, увесь народ, уся Беларусь. Станоўчы для Лукашэнкі вынік усенароднага апытаньня пакажа, што замест чыноўніка на выбарнай пасадзе кіраўніка дзяржавы мы маем ці то цара, ці дыктатара, а гэта значыць, што і самі мы, наша краіна, паспрабаваўшы было жыць у кантэксьце сучаснага цывілізаванага сьвету, урэшце махнулі рукой і адправіліся ў чарговую казку Шахеразады, у сваю 1002-ую ноч. Туды, дзе няма ніякага падзелу ўлады, дзе ўлада зьмяняецца толькі тады, калі паміраюць старыя генсекі, дзе ўвесь народ – гэта шчасьлівая паслухмяная авечка пад пугаю суровага, але справядлівага султана, дзе ня можа быць ніякага іншадумства, а кожнае глупства, прамоўленае з высокай альбо сэлектарнай трыбуны, успрымаецца ўсімі як кіраўніцтва да дзеяньня.
Словам, мы адпраўляемся ў падарожжа не на дзесяць і не на сто гадоў назад, а ў іншае вымярэньне, дзе кіруюць законы неўсьвядомленага, нерацыянальнага, цёмнага боку чалавечае прыроды. Каб гаварыць пра гэта і зразумець, што гэта такое, нам спатрэбіцца пазнавальны вобраз той краіны, у якой мы апынемся пасьля рэфэрэндуму, арыенцір, а таксама спэцыяліст-павадыр, які растлумачыць нам, што ж гэта такое дзеецца вакол нас.
На ролю апошняга я абраў швайцарскага псыхааналітыка Карла Густава Юнга, клясыка ў сваім жанры і галоўнага знаўцу неўсьвядомленага боку чалавечае натуры. У кастрычніку 1938 году Юнг даў інтэрвію амэрыканскаму журналісту Нікербокеру, у якім распавёў, адкуль бяруцца, чым кіруюцца і як перамагаюцца аўтарытарныя кіраўнікі.
Што да краіны-арыенціра, дык назваў яе сам Лукашэнка ў сваім інтэрвію газэце «Гандэльсблат». Нагадаю ягоныя словы, які шмат хто з вас чуў не аднойчы:
(Лукашэнка: ) “Ня ўсё толькі дрэннае зьвязана ў Нямеччыне і зь вядомым Адольфам Гітлерам… Бо нямецкі парадак фармаваўся вякамі. Пры Гітлеру гэтае фармаваньне дасягнула найвышэйшай кропкі. Гэта тое, што адпавядае нашаму разуменьню прэзыдэнцкай рэспублікі і ролі ў ёй прэзыдэнта”.
У лістападзе 1995-га многія прынялі гэтыя словы як выпадковае глупства, што зьляцела з вуснаў колішняга студэнта-гісторыка Магілёўскага пэдінстытуту. Што ён мог ведаць пра Гітлера? Насамрэч ён і ня ведаў. Ён адчуваў, што так павінна быць і што ніякая іншая краіна ў гісторыі і сьвеце не адпавядае з такой дакладнасьцю ягонаму «разуменьню прэзыдэнцкай рэспублікі і ролі ў ёй прэзыдэнта».
З часоў таго інтэрвію мінула дзевяць гадоў. Мы ўшчыльную падышлі да трэцяга рэфэрэндуму. Усяго іх, калі верыць ягонаму ідэалу прэзыдэнцкай рэспублікі, павінна быць пяць.
* * *
Дыктатура – гэта як літаратура, як паэзія. Здаецца, вывучаныя ўсе дыктатары, названыя ўсе прычыны, а вось прыходзіць новы, зноў складае рыфмы пра «розы – марозы», і зноў у гэтым для ўсіх нейкая загадка, таямніца, сакрэт. Для аналітыка важна зразумець, у каго вучыцца малады паэт, каго з папярэднікаў ён абраў сабе ў роднасныя душы. У нашым выпадку Лукашэнка сам і адразу назваў Гітлера.
Забягаючы наперад, скажу, што, аналізуючы асобу Гітлера і характар нямецкага народу Карл Густаў Юнг сапраўды гаворыць быццам пра Лукашэнку. І многае становіцца зразумела і ў ім, і ў нас, і ў нашай сытуацыі. Але пра ўсё па парадку.
Дыктатары бываюць розныя. Уявіце сабе такую сытуацыю. Калі Гітлера, Мусаліні й Сталіна, усіх разам, зачыніць на замок, даўшы ім на тыдзень бохан хлеба і гляк вады. Што адбудзецца? Нехта адзін атрымае ўсё ці яны падзеляць хлеб і ваду між сабою?
Псыхааналітык Юнг кажа, што яны не падзеляцца. Праўда, Гітлер – наш прататып – будзе трымацца ў баку і ня ўвязвацца ў сварку. А пераможа, на думку Юнга, усё ж такі Сталін.
“Існавалі два тыпы дужых людзей у прымітыўным грамадзтве. Адзін зь іх правадыр, фізычна больш мажны і дужы, чым усе ягоныя супернікі, другі – шаман, моцны ня сам па сабе, а ў сілу ўлады, спраектавай на яго людзьмі. Імпэратар як правадыр валодаў фізычнай сілай, дзякуючы сваёй уладзе над салдатамі; улада ж правідцы, якім зьяўляўся шаман, не ягоная фізычная, а рэальная ўлада, якой ён валодаў у выніку таго, што людзі прызнавалі за ім магічную звышнатуральную здольнасьць, магла часамі пераўзыходзіць уладу імпэратара. Ён мог, да прыкладу, дапамагаць ці, наадварот, перашкаджаць на шляху да шчасьлівага жыцьця пасьля сьмерці, мог аб''явіць па-за законам асобу, супольнасьць ці цэлую нацыю і тым самым асудзіць іх на пакуты”.
Такім чынам, Гітлер, а сьледам за ім і Лукашэнка – паводле Юнга – шаманы. Варта пільней услухацца ў словы псыхааналітыка, каб зразумець, што зусім не асабістая нянавісьць да, скажам, бела-чырвона-белага сьцяга прымусіла Лукашэнку рукамі падручнага разарваць гэты сьцяг на шматкі. Ніякай нянавісьці і не было, бо ў свой час ён сам як герой прынёс бел-чырвона-белы сьцяг з плошчы ў Авальную залю Вярхоўнага Савету. Тое самае з мовай і з гісторыяй. Калі сёньня прэзыдэнт даў нам усе законныя падставы вывучаць сваю асобу як асобу дыктатара, мы мусім прызнаць, што перад намі ўжо не дырэктар саўгасу, які нешта любіць ці ня любіць. У яго, як і ў Гітлера, – іншыя матывы. Ён парваў сьцяг не таму, што ня любіць Беларусь, а таму, што ўсё ж такі ідзе на Маскву. Карл Густаў Юнг прапануе нам параўнаць яго зь іншымі дыктатарамі.
“Мусаліні – чалавек фізычнае сілы. Убачыўшы яго, вы зараз зразумееце гэта. Ён лідэр, таму што індывідуальна дужэйшы за сваіх супернікаў. І склад розуму Мусаліні адпавядае ягонай клясыфікацыі, у яго розум правадыра.
Сталін належыць да той самай катэгорыі. Ён, аднак, не стваральнік. Ён проста захапіў тое, што зрабіў Ленін… Сталін – гэта жывёла, хітры і злобны мужык, несьвядомы зьвер і ў гэтым сэнсе, без сумневу, самы магутны з усіх дыктатараў. Ён нагадвае сібірскага шаблязубага тыгра гэтай дужаю шыяй, гэтымі разгладжанымі вусамі, гэтай усьмешкай ката, які зьлізвае вяршкі”.
Аднак і Мусаліні, і Сталін, сьцьвярджае Юнг, ня маюць нічога агульнага з такім цікавым тыпам, які прадстаўлены Гітлерам, тыпам шамана, чалавека-міта. Лукашэнка б ня ўзяў нічога, калі б арыентаваўся на Мусаліні ці на Сталіна. Першы зь іх у нас амаль забыты, а другі – занадта адыёзны.
“Гітлер зусім іншы… У тым, што ён робіць, як нам здаецца, невытлумачальным і дзіўным, алягічным і неразумным чынам, выяўляецца яўна містычная асаблівасьць Гітлера… Гітлер, які неаднаразова паказаў, што ўсьведамляе сваё містычнае пакліканьне, зьяўляецца для фанатыкаў трэцяга райху нечым большым, чым просты чалавек”.
Яшчэ адна дэталь падабенства. Лукашэнка, які адным выглядам сваім і голасам заварожвае вялікае мноства беларусаў, ня робіць ніякага ўражаньня на замежнікаў.
“Зусім слушна. Гэта адбываецца таму, што для кожнага немца Гітлер зьяўляецца люстэркам яго неўсьвядомленага, у якім не для немца, вядома ж, нічога не адлюстроўваецца. Ён рупар, які настолькі ўзмацняе няясны шэпт нямецкай душы, што яго можа пачуць вуха яго неўсьвядомленага.
Ён першы чалавек, які паведаў кожнаму немцу, якім той увесь час уяўляе і бачыць у сваім неўсьвядомленым лёс Нямеччыны, асабліва пасьля паразы ў сусьветнай вайне, і адзінай характэрнай асаблівасьцю, уласьцівай усялякай нямецкай душы, зьяўляецца тыпова нямецкі комплекс непаўнавартасьці, комплекс малодшага брата, які заўсёды крыху спазьняецца на пір. Улада Гітлера не палітычная, яна магічная”.
Нямецкі комплекс непаўнавартасьці паўставаў з таго, што немцы, самая вялікая нацыя Заходняй Эўропы, крыху пазьнілася ў сваім нацыянальным фармаваньні. Да прыкладу, Нямеччына не пасьпела стаць такой магутнай каляніяльнай імпэрыяй як суседкі. А беларуская непаўнавартасьць можа тлумачыцца стратаю пачуцьця савецкае імпэрскасьці. Глядзіце, мы ўсе на гарбачоўскім рэфэрэндуме выказаліся за Саюз, і што? Ці нас хто-небудзь паслухаў? Згадайце, што для многіх суграмадзянаў гэта быў шок, напэўна, сувымерны з шокам немцаў пасьля паразы ў першай сусьветнай вайне. А калі ў рэальнасьці нацыя нічога асаблівага зь сябе не ўяўляе, яна не гігант і зь ёй ніхто ня лічыцца, вось тады яна і хоча магічнае ўлады, каб хоць містычнымі скарбамі кампэнсаваць свае страчаныя ашчаднасьці. Адсюль, паводле Юнга, з гэткіх настрояў і прыходзіць да ўлады дыктатар.
Каб зразумець, што такое магічная ўлада, трэба зразумець, што такое неўсьвядомленае. Гэта частка нашай мэнтальнай структуры, якая кантралюецца намі ў нязначнай ступені і ў якой адкладаюцца ўсялякія ўражаньні ды адчуваньні, а таксама думкі і нават высновы, якіх мы не ўсьведамляем.
Паміма уражаньняў, якія мы ўспрымаем, існуюць усялякія ўражаньні, што ўвесь час узьдзейнічаюць на нашыя органы пачуцьцяў, але асэнсаваць іх мы ня можам, бо яны занадта слабыя, каб прыцягнуць нашу асэнсаваную ўвагу. Яны ўспрымаюцца за парогам нашай сьвядомасьці. Але ўсе гэтыя сублімаваныя ўспрыманьні факусуюцца, нічога ня страчваецца.
У той час, як мы гаворым тут, нехта можа размаўляць ледзьве чутна ў суседнім пакоі – Вы ня зьвернеце на гэта ўвагі, але размова за суседнімі дзьвярыма без сумневу рэгіструецца ў вашым неўсьвядомленым, гэтаксама як наша размова запісваецца на дыктафон.
Сакрэт улады Гітлера заключаецца ня ў тым, што яго неўсьвядомленае больш зьмястоўнае за маё ці ваша. Сакрэт Гітлера дваякі: па-першае, гэта выключны выпадак, калі неўсьвядомленае мае доступ да сьвядомасьці, і, па-другое, ён дазваляе неўсьвядомленаму накіроўваць сябе. Ён падобны да чалавека, які ўважліва прыслухоўваецца да патоку заклінаньняў, што гучаць для яго з таемнай крыніцы, і потым дзейнічае ў адпаведнасьці зь імі. У нашым выпадку нават калі наша неўсьвядомленае зрэдку становіцца даступным для нас праз сны, у нас зашмат рацыянальнасьці, каб падпарадкоўвацца гэтаму. Гітлер жа слухае і падпарадкоўваецца. Сапраўдны правадыр заўсёды вядомы.
Паспрабуем уявіць сабе, як гэта адбываецца. Ён сам зьвяртаецца да свайго голасу. Ягоны голас ёсьць ня што іншае, як ягонае ўласнае неўсьвядомленае, у якое немцы спраектавалі саміх сябе; гэта неўсьвядомленае сямідзесяці васьмі мільёнаў немцаў. Гэта тое, што робіць яго магутным. Бязь немцаў ён, верагодна, не здаваўся б такім, якім паўстае цяпер.
Гэта літаральна адпавядае ісьціне, калі ён кажа, што калі ён на нешта здольны, дык толькі таму, што за ягонай сьпінай стаіць нямецкі народ, ці, як ён іншы раз кажа, таму, што ён і ёсьць Нямеччына. Таму зь ягоным неўсьвядомленым, якое зьмяшчае душы 78-мі мільёнаў немцаў, ён магутны, і зь ягоным неўсьвядомленым успрыняцьцем сапраўдных суадносінаў палітычных сілаў у сябе і ў сьвеце ён дагэтуль застаецца беспамылковым.
Вось чаму палітычныя рашэньні, якія ён прымае, аказваюцца вернымі, насуперак меркаваньням усіх ягоных дарадцаў і насуперак думкам усіх замежных аглядальнікаў”.
Словам, Лукашэнка не памыляецца ніколі. Да прыкладу, ён просіцца на пэнсію, бо ў яго ўжо няма сілаў працаваць, але толькі ў тым выпадку, калі за ім не пакінуць пасады прэзыдэнта. Скажаце, нелягічна. Аднак тое, што ў ягоных словах мы можам разглядаць як поўнае глупства, грубасьць або пустату, насамрэч ёсьць глыбінныя апірышчы ягонае ўлады.
“Ягоны голас казаў яму, што трэба ісьці наперад, што ўсё будзе добра. Але ягоная чалавечая сьвядомасьць паказвала яму на шматлікія небясьпекі, магчыма непераадольныя. Таму спачатку голас Гітлера дрыжэў, ягонае дыханьне перарывалася. Ягоная мова была сумбурнай. Але ў канцы ён пераадолеў свой страх, бо так было прадпісана Голасам”.
Лукашэнка сапраўды часьцяком нагадвае канатаходца. Калі ўжо пайшоў – ідзі, падняў стрэльбу – страляй. Ня розум, а штосьці іншае павядзе і накіруе цябе. Адгані ад сябе думкі, кажы, ня думаючы. Яно ўсё неяк складзецца само – і пра сальда, і пра барэлі, і пра паэзію Быкава...
На думку Юнга, дзякуючы свайму комплексу непаўнавартасьці, немцы паверылі ў мэсію Гітлера гэтаксама як у свой час гэбраі. Калі тых гналі па ўсім сьвеце і калі ім пагражала зьнішчэньне, яны прыдумалі ідэю мэсіі, які аб''яднае ўсіх гэбраяў у нацыю яшчэ раз і выратуе іх.
Вось у што задумаў ператварыцца Аляксандар Лукашэнка. Зь першых дзён ягонага прэзыдэнцтва аналітыкі казалі пра ягоную мэсіянскую ідэю аб''яднаць увесь пакрыўджаны савецкі электарат, менавіта на гэтай ідэі, на гэтым комплексе непаўнавартасьці ўзяць уладу і адрадзіць СССР. На сёньня яму застаўся толькі невялікі пляцдарм у выглядзе найбольш саветызаванай Беларусі. Але ўнутраны позірк ягоны па-ранейшаму глядзіць ад Буга да Курыл. Ён савецкі чалавек і рана ці позна адродзіць вялікую краіну сацыялізму. Так прадпісвае яму ягоны ўнутраны голас.
Беларусь для яго – толькі акоп, які ён рыхтуе для доўгага бою. Таму і спатрэбіліся ізаляцыя ад блізкага сьвету, разьлік на ўласныя харчы і дружбакі з трэціх краінаў. Ну і, натуральна, вось гэты трэці рэфэрэндум.
* * *
Карл Густаў Юнг у інтэрвію амэрыканскаму журналісту завяршае свой партрэт Адольфа Гітлера штрыхамі, якія нязьменна асацыююцца зь іншым дыктатарам.
“Трэба ўспомніць закон аб дыктатарах: «Перасьледуе той, каго перасьледавалі». Дыктатары павінны пацярпець ад абставінаў, што здольныя прывесьці іх да дыктатуры”.
Тут можна згадаць і абстраляны пад Лёзнам мэрсэдэс, і парваны міліцыянтамі пінжак і несусьветную крыўду простага дырэктара саўгасу, якога не прымаюць у свой клюб сталічныя і зачасаныя па-гарадзкому дэпутаты. Можна падумаць, што Лукашэнка чытаў Юнга перад сваім паходам на прэзыдэнцкі пасад.
”Я мяркую, безумоўна заканамерна, што ў яго няма асабістага сябра. Як можна інтымна размаўляць з нацыяй? Вы можаце растлумачыць Гітлера пры асабістым збліжэньні ня больш, чым растлумачыць вялікі твор мастацтва. Вялікі твор мастацтва зьяўляецца прадуктам часу, сьвету ў цэлым, у якім жыве мастак, вынікам узаемадзеяньня мільёнаў людзей, якія яго атачаюць, незьлічоным патокам думак і энэргіяў, што струменяць вакол яго.”
А што, калі Гітлер жэніцца? – спытаўся ў Юнга амэрыканскі карэспандэнт? Не, – адказаў Юнг, – Гітлер ня жэніцца. Ня можа быць жанатага Гітлера, нават калі ён жэніцца. Ён бы перастаў быць Гітлерам. Бо ён ужо цалкам ахвяраваў сябе народу.
“Сапраўднай жарсьцю Гітлера зьяўляецца, канечне, Нямеччына. Ідэя заўсёды жаноцкая. Розум жаноцкі, і менавіта таму галава, мазгі зьяўляюцца стваральнымі, яны падобныя ўлоньню, жанчыне. Неўсьвядомленае ў мужчыне прадстаўленае заўсёды ў вобразе жанчыны; неўсьвядомленае ў жанчыне заўсёды прадстаўленае ў вобразе мужчыны”.
Інакш кажучы Лукашэнка любіць толькі Беларусь, як аскепак разьбітага сасуду Краіны Саветаў, а Беларусь любіць толькі Лукашэнку. Бо здраджваць яму яна не зьбіраецца.
Заўважце, і ў яго няма, здаецца, прагі прадацца за грошы ці за пасулы для ягонай кар''еры. І “Боінг” ён сабе збудаваў, нібы залаты гадзіньнік у кішэню паклаў. Не для ўцехі ўласнага самалюбства, а таму, што ёй, Беларусі, ёй, Краіне Саветаў, ён такі будзе яшчэ болей падабацца. Карл Густаў Юнг кажа, што ў Гітлера зусім няма кар''ерызму. Ён ужо на самай вяршыні. А яшчэ ён кажа, што Мусаліні, які толькі чалавек, будзе лягчэй знайсьці сабе пераемніка, чым Гітлеру. Бо ў гітлераў няма і ня можа быць пераемніка.
Дакладна ведаю, што скажа шараговы беларускі выбаршчык, слухаючы сёньняшнюю перадачу. Ён скажа: ну і што? Дыктатар, шаман… Хоць гаршчком назаві, абы жылі мірна, абы стабільнасьць, абы заводы не стаялі, пэнсіі плаціліся, у гарадах чыста, на палях работа… Пра тое самае спытаўся і амэрыканскі карэспандэнт. А што тут дзіўнага, – адказаў Юнг. Узровень жыцьця ў СССР і Нямеччыне пры Сталіне і Гітлеру значна вырас у другой палове трыццатых. Моцная краіна – гэта надзейнае апірышча для моцнага дыктатара.
А што няма дэмакратычных свабодаў і перакрытыя шляхі для нацыянальнага адраджэньня, дык ня надта, значыць, яны запатрабаваныя грамадзтвам у цэлым.
Таму нічога страшнага, што Беларусь пяройдзе свой Рубікон і апынецца ў казках Шахеразады, дзе шчасьлівы султан правіць шчасьлівым народам. Вось і ўсё.
Усё, але не зусім. Інтэрвію, якое Карл Густаў Юнг даў амэрыканскаму журналісту, было запісанае ў 1938 годзе.
Аналізуючы дыктатараў і складаючы іх псыхалягічныя партрэты, суразмоўцы не аднойчы выказвалі жывую цікавасьць што да будучыні. Вось бы зазірнуць гадоў на пяць-дзесяць наперад: як будзе паводзіць сябе Гітлер. Прызнаюся, чытаць гэтыя сьведчаньні непасрэднае чалавечае цікавасьці сёньня страшнавата. І гэтаксама страшнавата думаць пра тое, чым скончыцца прыход чарговага мэсіі. Ясна, што ці яго ўкрыжуюць, ці ён укрыжуе ўвесь сьвет.
Аднак што нам з усім гэтым рабіць? Карл Густаў Юнг быў ня толькі клясыкам псыхааналітыкі, але й лекарам-практыкам. І, паставіўшы дыягназ, ён мусіў прызначыць лекаваньне. Гітлера немагчыма спыніць, казаў ён. Такія спробы прывядуць да страшэнных наступстваў. У гэтым сэнсе наіўна чакаць нейкіх вынікаў ад апазыцыі і вінаваціць апазыцыю ў тым, што яна яго не спыніла. Гітлера можна толькі скіраваць. І для таго, каб ён не прычыніў вялікае шкоды заходняй цывілізацыі, яго трэба скіраваць на Ўсход, на Расею, дзе ён абавязкова зломіць сабе шыю. Якой цаной – іншая справа, але іншага спосабу перамагчы шамана папросту не існуе.
Беларусь – толькі пляцдарм, а доўгатэрміновай мэтаю дыктатара застаецца Крэмль. Што да апазыцыі, дык адзінае, што яна можа зрабіць, гэта захаваць беларускую цывілізацыю, нацыянальную тоеснасьць, культуру і мову. Калі віхура зьбівае вас з ног, кажа Юнг, лягайце на падлогу і вы ацалееце. А гэта адзінае, што вы можаце зрабіць і ўсё, што ад вас цяпер патрабуецца.