Турэцкія будаўнікі пакідаюць Ірак

БАГДАД. Турэцкая фірма, якая займалася будаўніцтвам у Іраку, абвесьціла, што спыніць усялякія працы ў гэтай краіне, каб выратаваць жыцьцё дзесяці сваіх супрацоўнікаў, якія былі напярэдадні захопленыя ў закладнікі. Спыненьня працы патрабавала экстрэмісцкая групоўка, што захапіла будаўнікоў. Між тым экстрэмісты, якія забілі напярэдадні амэрыканскага закладніка, пагражаюць забіць яшчэ двух бізнэсоўцаў – брытанца і таксама амэрыканца. Групоўка, якой кіруе Абу Мусаб аз-Заркаўі – асоба, цесна зьвязаная з аль-Кайдай – патарбуе, каб з турмаў Абу-Граіб і Ум-Каср неадкладна вызвалілі ўсіх жанчынаў. Між тым вайскоўцы ЗША сьцьвярджаюць, што жанчынаў у гэтых вязьніцах няма.