Юры Сьвірко, Менск Апоўдні 21 верасьня мусіў быў скончыцца тэндэр на трэцяга апэратара GSM, але за дзень да гэтага ён раптам быў падоўжаны да 19 кастрычніка. Гэта адбылося пасьля таго, як Аляксандар Лукашэнка даручыў ураду падрыхтаваць праект стварэньня апэратара сувязі са 100 адсоткавым дзяржаўным капіталам.
Чым выкліканы такі нечаканы паварот у лёсе трэцяга апэратара? Аляксандар Лукашэнка заявіў, што тыя два апэратары, якія ўжо ёсьць – “Вэлком” і МТС – не выконваюць цалкам свае абавязкі па тэмпах разьвіцьця сувязі, тэрыторыі і аб’ёму паслуг ды іх кошту. Хаця варта нагадаць, што ў абедзьвюх кампаніях дзяржава мае кантрольны пакет акцыяў – 51 адсотак. Таму гэта фактычна прэтэнзіі да самога сябе.
“Трэба, каб паслугі мабільнай сувязі былі таксама даступныя людзям зь сярэднім дастаткам, дактарам, адмыслоўцам, сялянам”, заявіў учора А.Лукашэнка. Колькі ж трэба будзе плаціць дзяржаўнаму апэратару? Той жа “Вэлком” нядаўна прапанаваў тарыфны плян “Лёгкі”, дзе абанэнцкая плата складае ўсяго 2100 рублёў на месяц, туды ж уключана 10 бясплатных хвілін размовы – гэта як звычайны тэлефон. МТС даўно мае пляны “Джынс” увогуле без абанплаты – куды ўжо больш даступна?
Таму больш нізкія цэны проста нерэальныя. Адно што трэці апэратар мог паспрыяць зьніжэньню агульнага ўзроўню тарыфаў, аднак гэта калі б інвэстыцыі былі з-за мяжы. А дзе возьме грошы беларуская дзяржава ды як яна потым будзе іх сабе вяртаць – пытаньне без адказу.
Як паведамляюць афіцыйныя крыніцы, ужо ў бліжэйшы час Аляксандру Лукашэнку будуць прадстаўленыя адпаведныя прапановы з тэхнічна-фінансавым абгрунтаваньнем дзейнасьці дзяржаўнага апэратара, які павінен пачаць працу з 2005 году.
А што ж будзе з афіцыйна абвешчаным міжнародным тэндэрам на 3-ю ліцэнзію? Міністэрства сувязі яшчэ не скасавала тэндэр на трэцяга апэратара, аднак намесьнік міністра Іван Рак хаваецца ад журналістаў. Дакумэнты для ўдзелу ў тэндэры па цане 5 тысячаў эўра купілі ўжо некалькіх буйных замежных фірмаў, у тым ліку швэдзкая кампанія “Тэле2” ды расейская “Альфа-груп”.
Афіцыйна паведамляецца, што ёсьць “неабходнасьць карэктыроўкі асобных патрабаваньняў тэндэру”. Якія менавіта патрабаваньні зьменяцца, Мінсувязі ня ведае само.