Гарадзенскія журналісты падалі заяўку на пікет

20 верасьня ў Гарадзенскі гарвыканкам пададзена заява на пікет, мэта якога — інфармаваць гараджан аб узмацненьні ціску на незалежную прэсу Беларусі. Заяву падаў ад імя сябраў Беларускай асацыяцыі журналістаў Павал Мажэйка. Паводле яго, падставай для яе стала адміністрацыйная справа супраць галоўнага рэдактара газэты “Биржа информации” Алены Раўбецкай. Яе абвінавачваюць у парушэньні патрабаваньняў артыкулу 5 Закону аб друку, якім не дапускаецца выкарыстаньне сродкаў масавай інфармацыі для распаўсюджваньня зьвестак, якія зьневажаюць гонар і годнасьць прэзыдэнта краіны.