ТЭГЕРАН. Ірацкі амабасадар прыехаў у сталіцу Ірану. Гэта здарылася ўпершыню ад часоў вайны 1980 году. Дзяржаўнае інфармацыйнае агенцтва Ірану паведаміла, што Махамад Маджыд Аль-Шэйх сёньня ўручыў свае дыпляматычныя дакумэнты міністру замежных справаў Ірану Камалю Харазі. Дзьве краіны такім чынам узьнялі свае дыпляматычныя дачыненьні да ўзроўню амбасадараў. Махамад Маджыд Аль-Шэйх – сябар Найвышэйшай Асамблеі ісламскай рэвалюцыі ў Іраку. Гэтая шыіцкая групоўка ў часе кіраваньня Іракам рэжыму Садама Хусэйна знаходзілася ў Іране.