Абстрэл школы ў Аўганістане

КАБУЛ. На паўдзённым захадзе Аўганістану у горадзе Гардэз, была абстраляная школа. Ракета выбухнула амаль побач з тым месцам, дзе павінен быў прызямліцца вайсковы гэлікоптэр ЗША з аўганскім лідэрам Хамідам Карзаем на борце. Карзай адмяніў візыт у Гардэз, заплянаваны ў межах перадвыбарчай кампаніі, ды вярнуўся ў Кабул. Прэзыдэнцкія выбары адбудуцца ў Аўганістане 9-га кастрычніка.