Кофі Анан лічыць вайну ў Іраку незаконнай

ЛЁНДАН. Генэральны сакратар ААН Кофі Анан заявіў, што, на ягоную думку, аднабаковае рашэньне Злучаных Штатаў пачаць вайну ў Іраку было незаконным. У размове з Бі-Бі-Сі Кофі Анан адзначыў, што дазвол на такую апэрацыю мелася даць Рада бясьпекі ААН. Анан далей падкрэсьліў, што такой рэзалюцыі Рады бясьпекі ня было прынята, таму ўварваньне ў Ірак не адпавядала Хартыі ААН, з чаго вынікае, што яно было незаконным. Анан таксама заявіў, што з улікам хваляваньняў у Іраку, наўрад ці будзе магчыма правесьці заплянаваныя на студзень 2005 году агульныя выбары.