АСТАНА. У сталіцы Казахстану працягваецца саміт кіраўнікоў краінаў СНД. Сёньня, як мяркуецца, будзе прынятая сумесная заява аб барацьбе з тэрарызмам. Перад удзельнікамі сустрэчы выступіць прэзыдэнт Расеі Ўладзімер Пуцін, які паведаміць пра намаганьні расейскіх уладаў у барацьбе з тэрарызмам. Учора Пуцін абвясьціў, што Беларусь, Украіна, Расея й Казахстан зьбіраюцца да сярэдзіны будучага году падпісаць дакумэнты аб стварэньні Агульнай Эканамічнай прасторы.