Юры Сьвірко, Менск Доўгатэрміновых назіральнікаў ад Бюро дэмакратычных інстытутаў і правоў чалавека АБСЭ разьмеркавалі па рэгіёнах Беларусі. Місія падзяліла тэрыторыю Беларусі на 11 частак, кожная зь якіх аб’ядноўвае ад 7 да 12 выбарчых акруг. Аднак па-за Менскам будзе толькі 8 рэгіянальных базаў назіраньня.
Менск будзе штаб-кватэрай для 6 назіральнікаў, якія будуць ахопліваць 30 выбарчых акруг, або 3 часткі беларускай тэрыторыі – паўночны ўсход Меншчыны, дзе працуюць амэрыканка Барбара Мілер і паляк Марыюш Войтан, цэнтар Менскай вобласьці, куды накіраваліся брытанка Джэйн Джоплінг і аўстрыец Мартын Росман, а таксама паўночны захад Меншчыны разам з поўначчу Гарадзеншчыны (каля Смаргоні) – там назіраюць швэд Герд Ліндстром і амэрыканец Пол Мілер.
Што да правінцыі, дык у Наваполацку разьмешчаныя Тагэ Бурман са Швэцыі ды Рычард Джэнкінс зь Вялікай Брытаніі, якія адказваюць за захад Віцебшчыны. А за ўсходняй яе часткай з абласнога цэнтру будуць назіраць Іб Алкін з Даніі ды Іосіф Падражанец з Расеі.
На Магілёўшчыне толькі адна база назіраньня ў цэнтры вобласьці, куды паехалі Фані Бланшы з Францыі й Кіс Нікалс зь Вялікай Брытаніі.
У Гомель накіраваліся латыш Гатыс Эглітыс і румын Чыпрыян Некула, якія адказваюць за ўсход вобласьці. А захад Гомельшчыны ды ўсход Берасьцейшыны дастаўся пакуль аднаму Карнэліюсу Вэрспую зь Нідэрляндаў, штаб-кватэра якога знаходзіцца ў Мазыры.
Баранавічы сталіся цэнтрам назіраньня за поўднем Меншчыны ды паўночным усходам Берасьцейшчыны – туды разьмеркаваліся Кірстэн Браатхен з Нарвэгіі й Найра Хачыкян з Арменіі.
У Берасьці за выбарчымі падзеямі ў заходняй частцы гэтай вобласьці назіраюць Коні Енсэн з Даніі й Джордж Расэл са Злучаных Штатаў. А за Гарадзеншчыну (апрача навакольля Смаргоні) адказныя швэд Пэр Війк і немец Пэтэр Лізэганг. Суайчыньнік апошняга немец Андрэас Фалькенбург пакуль яшчэ не разьмеркаваны, аднак, верагодна, далучыцца да спадара Вэрспуя ў Мазыры.