Пракуратура зьмяніла меру стрыманьня былому гендырэктару “Белмэдпрэпаратаў”

Любоў Лунёва, Менск
Былога генэральнага дырэктара “Белмэдпрэпаратаў” Міхаіла Гаўрылава абвінавачваюць у злоўжываньні службовым становішчам і крадзяжы. Ад сакавіка ён знаходзіцца пад падпіскай аб нявыезьдзе. Цяпер паводле рашэньня Менскай гарадзкой пракуратуры былы дырэктар “Белмэдпрэпаратаў” Міхаіл Гаўрылаў да суду будзе заставацца пад хатнім арыштам.