Падрыхтавала Сьвятлана Курс, Менск Агляд сьвежых нумароў беларускіх газэтаў
“Народная воля” друкуе аналітычны артыкул філёзафа Вячаслава Оргіша “Зачыстка Канстытуцыі”. Аўтар даводзіць, што сама працэдура прызначэньня рэфэрэндуму адпачатку суправаджалася істотнымі парушэньнямі Канстытуцыі Беларусі.
“Народная воля” паведамляе аб канфлікце прыёмнай камісіі Менскага лінгвістычнага ўнівэрсытэту з больш чым сотняю абітурыентаў, якія нязгодныя з ацэнкаю іхных тэстаў па прадмеце “Чалавек, дзяржава, грамадзтва”. Прыёмная камісія патрабавала, каб абітурыенты ў тэстах даслоўна цытавалі падручнік.
У “Курьеры из Борисова” спэцыяліст па выбарчаму праву Мікалай Сергіеня раскрывае барысаўчанам мэханізмы фальсыфікацыі выбараў. Спадар Сергіеня прапануе людзям працаваць зь сябрамі ўчастковых камісій, пераконваць іх не падрабляць вынікі, усьвядоміць, што на карту пастаўлены лёс краіны.
Непрацуючай адзінокай маці трох дзяцей, якая да таго ж даглядае бацьку-інваліда, адмовілі ў выдзяленьні адраснай сацыяльнай дапамогі. Аказваецца, дапамога выдзяляецца толькі тым сем’ям, дзе даход на чалавека складае менш за 35 даляраў на месяц, то бок прыкладна па даляру на чалавека ў дзень. Паводле ж стандартаў ААН, даляр у дзень – гэта прыкмета скрайняй нястачы.
Барысаўскіх афіцэраў змушаюць падпісвацца на газэту “Во славу Родины”, якая каштуе 15 тысячаў на паўгады. Афіцэрскія жонкі, абураныя прымусам, тэлефануюць ва ўсе інстанцыі, паведамляе “КБ”.
“Пацёмкінскія вёскі гатовыя да праезду гасьцей” – рапартуе “Газэта Слонімская”. Сёлета ў Ваўкавыску будуць праводзіць Дажынкі, і ў вёсках Слонімшчыны, праз якія праходзіць траса на Ваўкавыск, памянялі платы, адрамантавалі крамкі і папрыбіралі сьмецьце. Прэзыдэнцкі картэж не сустрэне па дарозе нічога абшарпанага, радуюцца журналісты.
А вось некаторым слонімцам з упарадкаваньнем не пашанцавала. Жыльлёва-эксплюатацыйныя службы дзе-нідзе выкарчавалі кветкі, шыпшыну й вінаград, пасаджаны жыхарамі, каб пасадзіць тое ж самае, але “дзяржаўнае”.
Ва ўчастковыя выбарчыя камісіі ўвайшлі тыя ж людзі, што й год таму, у асноўным – работнікі ўладных структураў, піша Лунінецкая газета “Информ-прогулка”, хаця, паводле заканадаўства, выбарчыя камісіі мусяць быць незалежнымі ад выканаўчай улады. У 991 камісію па Брэсцкай вобласьці ўвайшлі толькі 17 прадстаўнікоў партыяў.