RFE/RL Водгукі слухачоў – 14 верасьня. Кожны дзень з 21:00 вечара да 09:00 раніцы вы можаце затэлефанаваць на менскі нумар 229-22-71 і пакінуць свой водгук на нашым аўтаадказьніку.
(Мікола Чыбісаў, Казлоўшчына, Дзятлаўскі раён: ) “Дзень добры, Радыё Свабода! Самае страшнае, што ёсьць у дзеяньнях Аляксандра Лукашэнкі – гэта тое, што ён ёсьць савецкі чалавек у перакананьнях, і выкарыстоўвае звычкі савецкіх кіраўнікоў: няма чалавека – няма праблемаў. Пры яго кіраўніцтве згінулі палітыкі, лепшыя палітыкі апынуліся за мяжой, актыўныя грамадзяне Беларусі зволеныя з працы, тых грамадзян Беларусі, хто кажа праўду пра рэжым, фізычна зьбіваюць, за праўду садзяць у турму.
Пры другім прэзыдэнце скончыцца ціхі тэрор супраць грамадзянаў Беларусі, скончыцца беларуская імпэрыя хлусьні і па сродках масавай інфармацыі, і ў газэтах. Пры другім прэзыдэнце паменшыцца адміністрацыйны рэсурс. Толькі тады Беларусь заквітнее свабодна, як Эўропа. Дзякуй за ўвагу”.
(Уладзімер Гондар, Баранавічы: ) “Добры вечар, Радыё Свабода! Сёньняшняя дэмакратычная апазыцыя Беларусі заклікае пайсьці на выбары і рэфэрэндум – у палатку прагаласаваць за апазыцыю і сказаць Лукашэнку “не”. Лідэры апазыцыі заяўляюць, што людзі скажуць “не” і прагаласуюць за дэмакратыю ў Беларусі. Так, сапраўды, людзі прагаласуюць супраць трэцяга тэрміну і пажыцьцёвага прэзыдэнцтва Лукашэнкі і магчымай перадачы ўлады ў спадчыну сваім сынам. Але рэакцыйны рэжым усё роўна сфальсыфікуе вынікі выбараў і рэфэрэндуму, бо ў выбарчых камісіяў сяброў дэмакратычных партыяў і грамадзкіх арганізацыяў усяго толькі 0,2%.
У сувязі з гэтым праз Радыё Свабода хачу задаць пытаньне непасрэдна Вінцуку Вячорку й Анатолю Лябедзьку. Спадзяюся, што яны мяне пачуюць. Шаноўныя лідэры дэмакратычнай апазыцыі, калі вы ўжо сябе такімі лічыце! Ці хопіць у вас палітычнай сьмеласьці і волі, каб супрацьстаяць пажыцьцёвай узурпацыі ўлады дыктатарам Лукашэнкам і дамагчыся перамогі? Гэта як было ў Грузіі. Я лічу, шанец ёсьць і, магчыма, ужо апошні. Патрэбна толькі не пабаяцца ўзяць на сябе адказнасьць і павесьці за сабой людзей. Калі ж такой мэты і задачы, каб перамагчы дыктатуру, вы перад сабой ня ставіце, то, калі ласка, сыдзіце з палітычнай арэны і не тлуміце галавы беларусам, якія яшчэ вам вераць. Жыве вольная і незалежная Беларусь!”
(Спадар: ) “Добры вечар, Свабода! Далучаю свой голас пратэсту да тысячы другіх такіх галасоў такімі радкамі на расейскай мове:
Я достаю из широких штанин Фигуру такую трехпалую. И гордо, как гражданин, Её референдуму жалую!
Дзякуй, Свабода. Можа, хто яшчэ пачуе”.
(Спадар: ) “Дзякуй, Данчык, за гэтыя дзьве хвіліны. Але можна ўжо гэта сваё паведамленьне рабіць трошачкі карацей. Колькі часу займае гэта. Ужо паўгады карыстаемся гэтай паслугай!
Вось ужо каторы раз слухаю гэтыя абрэзаныя, як вы кажаце, інтэрвію вашага карэспандэнта Карбалевіча. І вось сёньня прыйшоў да думкі, што яно нагадвае тое абрэзанае, як казаў сам Лукашэнка, а то і ўвогуле адмаўлялі, што такое існуе. Калі Лукашэнка пахваліў Гітлера, тое самае зрабіў і Карбалевіч, калі пачаў вось ды вось, добра ды добра. Таксама і Лукашэнка гаварыў, што ня ўсё дрэннае было зьвязанае зь Гітлерам. Дык цяпер расхлёбвайце! Дзякуй.
Ужо надакучыла з вамі гуляць, як кажуць у гульню ў адны вароты, адну брамку. Але выкажу яшчэ адну думку. Вось там у Выбарчым Заканадаўстве ёсьць яшчэ адно пытаньне, якое не дазваляецца выносіць на рэфэрэндум. Гэта пытаньне аб тэрытарыяльнай цэласнасьці дзяржавы. Дык можа сабраць, колькі там трэба, 450 тысяч подпісаў за правядзеньне рэфэрэндуму па перакрою, па парушэньню гэтай тэрытарыяльнай цэласнасьці, пакінуць Лукашэнку, напрыклад, Магілёўскую вобласьць, хай кіруе так званай дзяржавай. А астатняй часткай Беларусі аддзяліцца ад гэтай вобласьці ці там ад Крычава, ці адкуль ён яшчэ прыблудзіў да нас. І таксама Эўропа павінна прыняць гэта, таму што зьменім Канстытуцыю такім чынам, адменім гэтую заўвагу ў выбарчым заканадаўстве, якая не дазваляе праводзіць рэфэрэндум па такім пытаньням. І будзе ўсё нармалёва! Хай кіруе! Або яшчэ хай там сябе разводзіць клонаў. На здароўе! Зрабіць такую рэзэрвацыю па памерах, колькі людзей за яго галасуе, хай таксама далучаюцца да гэтай дзяржавы!
Апошнім часам стала лёгка да вас дазваніцца. Аб чым гэта гаворыць? Ці ў вас многа паралельных нумароў, ці ўжо ніхто не тэлефануе. Але мне здаецца, што перш чым ставіць такое пытаньне, як вы паставілі на мінулым тыдні, колькі людзей, маўляў, рэальна прагаласуе “супраць” альбо “за”, то, можа, перш давайце падлічым, колькі нас саміх, актыўных слухачоў вашага радыё. Гэта можна зрабіць і праз пошту, каб даслалі паштоўкі. А вы ж ніколі не паведамлялі, колькі вам званкоў прыходзіць за суткі, за тыдзень, колькі пісьмаў.
Я вось слухаю вашае радыё. Такое ўражаньне, што 5-6 чалавек вы пастаянна пракручваеце ў эфіры. Хаця я таксама часта тэлефаную, але чамусьці свайго голасу ня чуў. 5-6 галасоў я ўжо на слых успрымаю. То, можа, па ўсёй Беларусі 2-3 сотні набярэцца. А можа зрабіць вам пераклічку кшталту сэлектарнай нарады па радыё, каб вашыя слухачы, каб я, маглі даведацца, колькі ў нас, напрыклад, на Берасьцейшчыне слухачоў. Можа слушна было б зрабіць канфэрэнцыю, сабрацца дзе-небудзь, абмеркаваць пытаньне. Таму што наступае час, як кажуць, “ікс”, а мы не гатовыя! Можа, дай Бог, пачую яшчэ і другую думку альбо падобную.
Выкажу тое, што набалела за гэтыя мабыць 3-4 ці больш гадоў. Калі выпадае час, слухаю вашае радыё, амаль кожны дзень, а бывае і па некалькі разоў. Дык вось, ні разу я ня чуў у вашай перадачы, каб вы падзяліліся, як вам там пажываецца ў той самай Празе, ніколі не расказвалі, як жывуць чэхі. Вось мы паслухалі б і параўналі б, а то ўсё па вёсках ходзіце, як кажуць, мазгі пудрыце. Гэта мы й самі ведаем!
Яшчэ цікава было б даведацца, ці вывучае хто з вас тую самую чэскую мову? Вы ж ужо гадамі ў гэтай Празе працуеце. Вось падзяліліся б калі-небудзь са сваімі слухачамі вашымі ўражаньнямі аб жыцьці, якія ў вас там магчымасьці вандраваць ці яшчэ што.
Я іншы раз слухаю на расейскай мове Свабоду. Дык тыя перадачы адрозьніваюцца ад вашых, мне здаецца, у лепшы бок. Вы надта захапляецеся рэлігійнымі пытаньнямі, другімі такімі, напрыклад, той жа “Геаграфіяй”. Дзякуй”.
(Спадар: ) “Без Лукашэнкі ў Беларусі пачнецца хаос. На вуліцах будзе куча сьмецьця, балоты, гразь, лужы, пачнуцца рабаваньні крамаў, масавае гвалтаваньне, тэрарысты захопяць беларускія гарады, пачнецца страляніна, выбухі. Ну, а таму што Ісус Хрыстос Лукашэнка называе апазыцыю радыкальнай, і яго трубадуры з тэлевізійнага экрана, то тады, каб параўнаць эпітэт “радыкальны”, пачнецца разьня лукашыстаў, апазыцыя ўсіх будзе выразаць. Вось і наступіць тады Армагедон. Наогул, без Ісуса Хрыста Лукашэнкі Беларусь прападзе! Усяго добрага”.
(Спадар: ) “Паважаная, Свабода! Хацеў бы праз вашае радыё зьвярнуцца да тых, хто агітуе за байкот рэфэрэндуму альбо выбараў. Хачу сказаць ім: Людзі, спусьціцеся на зямлю! Па-першае, мы ўжо праходзілі гэты байкот. Па-другое, вы што ня ведаеце, што над усімі працуючымі ў горадзе, вісіць, як меч, кантракт? І калі ты ня пойдзеш на рэфэрэндум, то з табой кантракт ня будзе працягнуты. А ў сельскай мясцовасьці ў кожную хатку прыйдзе альбо брыгадзір, альбо старшыня, і, калі ты не пажадаеш галасаваць, то страціш сена, страціш камбікорм, таксама ня будзе табе дадзены конь на апрацоўку тваёй дзялянкі. Таму спусьціцеся на зямлю!
І хочацца спадару Пазьняку тое самае сказаць. Ён з-за акіяна ня ведае, што адбываецца на ягонай бацькаўшчыне. Таму трэба выбіраць нешта іншае, толькі не байкот. Таму што байкотам бэнээфаўцы дамогуцца толькі таго, што ніводны іхны прадстаўнік ня будзе ў палаце прадстаўнікоў. Вось і ўсё”.
(Мікола Саскевіч: ) “Дзень добры, шаноўнае панства! На вашае пытаньне я адкажу так. Адзіным сапраўдным беларускім палітыкам зьяўляецца Зянон Пазьняк. Я думаю, што цяпер, пасьля падзеяў, якія адбыліся ў Расеі і ў Беларусі, усе пісьменныя людзі разумеюць гэта. Таму, калі б прэзыдэнтам стаў бы Зянон Пазьняк, наша Беларусь паступова расквітнела б, і жыцьцё краіны і нашага народу станавілася б лепей і лепей з кожным днём. Мы станавіліся б эўрапейскай, незалежнай, з рыначнай эканомікай, квітнеючай краінай. А што тычыцца сёньняшняга дня, то, на мой погляд, нашай краіны ўжо няма. Ёсьць губэрня Расеі – Беларусь з губэрнатарам Лукашэнка, якога прызначыў Крэмль.
Я думаю, што, на вялікі жаль, у Расеі ўсё ж такі будзе 1937-ы год. Таму я хачу, каб вялікая дэмакратычная дзяржава ЗША, а таксам Эўрасаюз і ўсе разьвітыя дэмакратычныя краіны насьцярожыліся і сталі на абарону нашага беларускага палітыка Зянона Пазьняка, а таксама палітыкаў у Расеі, такіх як Грыгорый Яўлінскі, Уладзімер Рыжкоў, Татараў, Валерыя Навадворская, Барыс Нямцоў, Ірына Хакамада, а таксама сапраўднага афіцэра, сумленнага чалавека, сьмелага Руслана Аўшава і шмат іншых дэмакратычных палітыкаў. Баюся, што Крэмль можа іх усіх назваць вы ведаеце кім, і пачнуцца жахлівыя часы ў Расеі і Беларусі. Дзякуй за ўвагу”.
(Спадар: ) “Нейкі чалавек выказаўся, што ў нас у рэспубліцы няма кім замяніць Лукашэнку. Ён, канечне, хітруе. Я магу дзясяткі годных людзей назваць. Той самы Мясьніковіч, той самы губэрнатар Менскай вобласьці, пасол у Расеі ад Беларусі і г.д. Дзясяткі, дзясяткі людзей, разумных, пісьменных, а галоўнае прыстойных; людзей высокай культуры, якія ня будуць жанчыне дасылаць тэлеграму, калі яна заняла першае месца: “Ты! Ты – малайчына!” Якое мае права? Ганьба! Гэта дробязі, канечне, але яны характарызуюць чалавека”.
(Майсюта: ) “Добры дзень! Сумленны чалавек не падпарадкоўваецца бандыту, ня ўдзельнічае ў яго брудных справах. Усе ведаюць і журналісты Радыё Свабода гэта агучваюць, што псэўдавыбары фальшывыя, што рэфэрэндум зроблены, каб падмануць беларусаў. Дык што рабіць сумленнаму чалавеку? Проста ня йсьці, ня ўдзельнічаць у падмане дзеля сябе, дзеля сваіх дзяцей, сваіх унукаў, дзеля роднай Беларусі. Усяго добрага”.
(Спадар: ) “Прывітаньне! Хачу выказацца наконт цяперашняга абвешчанага рэфэрэндуму. Зянон Пазьняк, як хірург, які ставіць правільны дыягназ, але не ўмее правільна лячыць. І пасьля яго прымае справу іншая брыгада лекараў, якая спрабуе паправіць становішча. Апазыцыя нагадвае ўсе басьні Крылова: і “Шчупак, рак ды лебедзь”, і “Музыканты, вы, друзья, как не садитесь, а в музыканты не годитесь”. Працаваць трэба спакойна. Гэта цяжка. Трэба паказваць народу ўсе плюсы і мінусы таго ці іншага. А дзеючы прэзыдэнт не саромеецца, калі трэба, выйсьці, і як можа, так і кажа. І шмат хто гэта падтрымлівае. Такое жыцьцё, крытычная маса павінна назіраць, каб нешта адбылося. У нас пакуль яшчэ гэтага няма. Будзем спадзявацца, што калі-небудзь і навучымся. Усяго добрага”.