Самагубчы замах на Заходнім беразе

ПАЛАСА ГАЗА. На Заходнім беразе Ярдану ў горадзе Калькілія падарваўся палестынец-самагубца. У выніку замаху параненыя двое ізраільскіх жаўнераў. Адказансьць за замах узяла на сябе групоўка “Брыгады пакутнікаў аль-Аксы”. Паведамляецца, што гэта адказ на ўчорашні абстрэл ізраільскімі гэлікоптэрамі гораду Джэнін, у выніку якога загінулі трое палестынскіх ваяўнікоў.