ГАВАНА. Ураган "Іван" абрынуўся на ўсходняе ўзьбярэжжа Кубы, адкуль былі эвакуяваныя 1 мільён 300 тысячаў чалавек. Ураган раней пранёсься над Кайманавымі выспамі й Джамайкай, ахвярамі яго сталі 68 чалавек. Далей "Іван" будзе перасоўвацца ў бок амэрыканскага штату Флёрыда й Мэксыканскай затокі.