Галіна Жарко, Менск За першыя дні новага навучальнага году тысячы беларускіх першаклясьнікаў яшчэ не пасьпелі навучыцца трымаць у руках асадку. Паводле статыстыкі, кожнае дзесятае дзіця імкнецца ўзяць асадку ня ў правую руку, а ў левую. Прымусова перавучваць ляўшуноў цяпер забаронена. Што да людзей сталага ўзросту, дык знайсьці дарослага леварукага – даволі складана.
Сапраўды, адміністратар аркестру опэры й балета сказаў, напрыклад, што за 40 гадоў ягонае працы аніводнага ляўшуна ў аркестры ён не заўважыў. Затое выкладчыкі ў вялікіх аўдыторыях сталі заўважаць ўсё больш студэнтаў, якія пішуць леваю рукою.
А хто з выбітных асобаў карыстаўся леваю рукою? Што тычыцца Беларусі, дык удалося высьветліць толькі, што Марк Шагал быў ляўшуном. А так можна прыгадаць Мікелянжэла, Бэтховэна, Чарлі Чапліна, Пола Макартні, Альберта Эйнштэйна, Аляксандра Македонскага, Напалеона...
50 гадоў таму ў Амэрыцы зьявіўся цэлы рух у абарону ляўшуноў пасьля гучнага працэсу – тады ўдалося дамагчыся аднаўленьня на працы паліцэйскага-леўшуна. Паліцэйскага звольнілі было за адмову насіць кабуру пісталета на правым баку.
Але найбольш дыскрымінаванымі былі савецкія школьнікі. Ажно да 1985 году першакласьнікаў-леўшуноў пад прымусам перавучвалі на правую руку. Вось што расказала выпускніца філялягічнага факультэта Зося Тычына:
(Зося: ) “Мяне перавучыла старэйшая сястра. Яна прымушала пісаць пропісы, але, калі яна выходзіла з пакоя, я перакідвала ручку і пісала левай рукой. Ну, а ў школе давялося пісаць правай рукою. Я была даволі сарамлівая, не хацелася вылучацца. Але гэта не маё, і почырк праваю рукою ня вельмі добры. Я хутка стамляюся, і літары пачынаюць “таньчыць”.
Каб падкрэсьліць, што чалавек няздатны нешта добра зрабіць кажуць: “абедзьве рукі левыя”. Ангельцы таксама словам “left-handed” зазываюць ня толькі “ляўшуна”, але “няўклюду” – нягледзячы на тое, што брытанская каралева Елізавета й ейны сын Чарльз таксама леўшуны.
Кожны чалавек, які робіць левай рукой тое, што іншыя правай, адчувае пастаянны мікрастрэс. Праблему ўдаюць сабою ўсе побытавыя прыборы: нажніцы, клявіятуры, фота- й кінакамэры. Але неабходнасьць пастаянна прыстасоўвацца да сьвету, які зьяўляецца для іх люстэркавым адбіткам, прыводзіць да таго, што ляўшуны часта маюць неардынарнае мысьленьне. Сучасныя нэўрапсыхолягі ўбачылі сувязь паміж вялікай, паводле статыстыкі, колькасьцю леварукіх людзей у Амэрыцы – іх там ледзьве ня трэцяя частка – і росквітам гэтае краіны. У сьпісе ляўшуноў – амэрыканскія прэзыдэнты Трумэн, Форд, Рэйган, Буш, Клінтан.
А вось што сказаў сябра беларускага цэнтральнага камітэту камсамола Анатоль Новік (ён таксама ляўшун):
(Новік: ) “Ляўшун бачыць, як у люстэрку. Я ўспрымаю сьвет іначай, чым людзі, у якіх задзейнічанае іншае паўшар’е мозгу”.
(Карэспандэнтка: ) “А гэта ніяк не паўплывала, што вы арыентаваныя ў сваёй палітычнай дзейнасьці налева?”
(Новік: ) “Я ў меншасьці, як ляўшун. У сацыяльным жыцьці я прывык быць у меншасьці і прывык адстойваць сябе. Дык відаць паўплывала”.
Ляўшуны гавораць больш марудна, але думаюць хутчэй, і рэакцыя іхная больш хуткая. Асабліва гэта “на руку” спартоўцам-фэхтавальшчыкам. Пяцікратная алімпійская чэмпіёнка Алена Бялова, чэмпіёны сьвету Аляксандар Раманькоў, Аляксей Ніканчыкаў – ляўшуны. Мужчынаў сярод ляўшуноў больш, чым жанчын. Біёлягі давялі, што леварукасьць перадаецца ў спадчыну.