Кастусь Бандарук, Прага Царква традыцыйна асуджае гвалт, вайну і сілавую разьвязку канфліктаў. У адказ на агрэсію і зло яна прапануе стрыманасьць і дыялёг. Міратворчая і пастырская роля Царквы асабліва важная ў час, калі пасьля такіх падзеяў, як у Бэслане, людзі перажываюць страх, роспач і жаданьне помсты. Як Царква адрэагавала і што зрабіла пасьля трагедыі ў Асэтыі? Ці сапраўды мы справу з рэлігійнай вайною і канфліктам цывілізацыяў? Гэтым пытаньням прысьвечаны чарговы выпуск рэлігійнай перадачы “ Сымбаль Веры”.
Трагедыя ў Бэслане, якая амаль супала з 3-й гадавінай нападу на Амэрыку, сьмерць і пакуты дзяцей выклікалі хвалю абурэньня па ўсім сьвеце. Роспач, страх, гнеў і жаданьне помсты – гэта асноўныя пачуцьці, якія захліснулі людзей у Асэтыі. А як адрэагавала на гэтыя падзеі Царква? Як выканала ў гэтыя цяжкія часіны сваё пастырскае і міратворчае пакліканьне? Ці сапраўды мы маем дачыненьне з рэлігійнай вайною і канфліктам цывілізацыяў?
“Скінуўшы ўсе маскі, тэрарызм паказаў сваё сатанінскае аблічча. Патаптаўшы ўсё сьвятое, Бога не баючыся й людзей не саромеючыся, так званыя “змагары за свабоду” паднялі свае аблітыя кроўю рукі на невінаватых – на дзяцей. Няма і ня можа быць ніякага апраўданьня для іх шалёных дзеяньняў”, адзначыў Патрыярх Аляксей ІІ.
У чарговы раз, асуджаючы тэрарызм у любой форме Папа Ян Павал ІІ зьвярнуў увагу на тое, адбыўся “подлы напад на безабаронных дзяцей і іхных бацькоў”. Галоўны рабін Расеі Бэрл Лазар заявіў, што “забойства дзяцей – гэта зьверскае злачынства. Госпад міласэрны даруе ўсё, але не нявінна пралітую кроў”.
У шэрагу праваслаўных храмаў адпраўляліся набажэнствы за супакой душаў загіблых і выздараўленьне параненых у Бэслане. 7 верасьня, у багаслужбе ў маскоўскім храме на Вераб’іных гарах узяў удзел прэзыдэнт Ўладзімір Пуцін. Прэс-сакратар Стаўрапольскай і Ўладыкаўказкай эпархіі Яўген Бронскі пацьвердзіў, што большасьць ахвяраў тэракту – гэта праваслаўныя вернікі, таму Царква найболей актыўна пачала арганізоўваць дапамогу ім.
(Бронскі: ) “Справа ў тым, што гэтая трагедыя найперш закранула тых, хто зьяўляецца вернікамі Праваслаўнай Царквы. Насельніцтва Бэслану ў асноўным праваслаўнае, і таму там Царква – ня зьнешні ўдзельнік падзеяў. Там ёсьць нашая парафія, і гэта цалкам натуральна, што ўсе гэтыя падзеі ў жыцьці парафіянаў адбіваюцца на жыцьці парафіі. Там адпраўляюцца заўпакойныя багаслужбы. Адносна матэрыяльнай дапамогі ў выглядзе грошай і лекаў, дык Стаўрапольская эпархія, па блаславеньню эпіскапа Феафана, арганізавала дабрачынны фонд, працягваецца збор сродкаў. Людзі прыносяць або прысылаюць свае ахвяраваньні ня толькі са Стаўрапольскай эпархіі, але з усёй Расеі і з-за мяжы. Гэтыя сродкі паводле іхнага паступленьня накіроўваюцца ў Бэслан для аказаньня канкрэтнай дапамогі пацярпелым сем’ям загіблых”.
Нагадаю, што лацінскае слова “тэрор” азначае “боязь, жах, перапалох”. “Terreo” значыць “ палохаць”. Тэрарызм акрэсьліваецца як сыстэматычнае ўжываньне гвалту дзеля таго, каб стварыць у грамадзтве атмасфэру страху й гэткім чынам дасягнуць палітычных мэтаў.
Сучасныя тэрарысты перайшлі ад барацьбы з палітычнымі праціўнікам да расправаў над мірным насельніцтвам. Яны зьнішчаюць і калечаць сотні й тысячы невінаватых людзей у мэтро, у цягніках, ды іншых публічных месцах, каб загінула як мага болей людзей самага рознага паходжаньня, каб запалохаць цэлую краіну і нават іншыя краіны.
Пасьля чарговых тэрактаў людзі – запалоханыя, у роспачы ад страты блізкіх. Царква заўсёды падкрэсьлівае, што яна з народам у радасьці і ў бядзе. А ці насамрэч яна была з народам у тыя цяжкія хвіліны ў Бэслане?
(Бронскі: ) “Так, гэта відавочна. Я дам прыклад эпіскапа Феафана. Калі здарылася гэтая трагедыя, 1 верасьня ён знаходзіўся ў Нальчыку, сталіцы Кабардына-Балкарскай рэспублікі. Там адбываліся ўрачыстасьці з нагоды закладкі новага праваслаўнага Сабору. Даведаўшыся пра напад на школу ў Бэслане, Уладыка сарваў свой візыт ў Кабардына-Балкарыю й неадкладна выехаў ў Асэтыю, у Бэслан, і ўвесь час, калі захопнікі трымалі закладнікаў – 1, 2, 3 верасьня – ён знаходзіўся там, на месцы падзеяў, зь людзьмі, і днём і ўначы.
Ён размаўляў зь людзьмі, падбадзёрваў іх, і дакладна гэтак паводзіла сябе праваслаўнае духавенства ня толькі з Бэслану, але і са ўсёй Асэтыі. Прыяжджалі сьвятары ажно з Ўладзікаўказу, як маглі суцяшалі людзей, дапамагалі, каб яны не заставаліся сам насам са сваім горам, са сваёй бядой”.
Да сказанага Яўгенам Бронскім хачу дадаць, што эпіскап Стаўрапольскі і Ўладзікаўкаскі Фэафан накіраваў адмысловае пастырскае пасланьне народу Паўночнай Асэтыі. “Я ўмаляю вас: не паддавайцеся роспачы, не тужыце, хаця вам неймаверна цяжка. Жыцьцё працягваецца, і мы павінны выстаяць, каб не дазволіць ажыцьцявіцца задачам тых, хто плянаваў гэтую пачварную акцыю, хто чакае ад народу панікі, зломленасьці духу і волі, хаосу, які вядзе яшчэ да большай трагедыі”. Ён заклікаў жыхароў Расеі “захоўваць мужнасьць і мудрасьць, не дазволіць сутыкнуць адных з аднымі народы і рэлігіі”.
І Папа Рымскі, і Патрыярх Аляксей выказалі спадзяваньне, што “сьпіраль нянавісьці й гвалту не пераможа”. Аднак сродкі масавай інфармацыі паведамілі, што ў нядзелю 5 верасьня тысячы жыхароў Паўночнай Асэтыі спрабавалі пачаць пагромы інгускіх вёсак у прыгарадным раёне. Праваахоўным органам зь цяжкасьцю ўдалося прадухіліць міжэтнічныя хваляваньні. Чачэнцы ў Маскве баяцца выходзіць на вуліцы, а палова масквічоў выступае за прымусовае высяленьне ўсіх асобаў “каўкаскай нацыянальнасьці”.
У такой сытуацыі ўсплёск нянавісьці, пагромы й помста амаль непазьбежныя. Ці робіць Царква нешта, каб прадухіліць такі сцэнар?
(Бронскі: ) “Ну, я б з Вамі ня цалкам пагадзіўся – у кожным разе, з той фармулёўкай, якую Вы прапануеце. Зразумела, людзі ня проста перажываюць вялікую трагедыю, але яны спрабуюць асэнсаваць тое, што адбылося. Жаданьне пакараньня вінаватых у такім выпадку – зразумелае, і яно адчуваецца. Аднак мяркуючы па тым, як людзі сябе паводзяць, што яны кажуць, дык асноўнае іхняе пачуцьцё – гэта шок і боль ад страты сваіх блізкіх. Прынамсі, дагэтуль я не назіраю такіх настрояў, каб рушыць разбуральнай хваляй супраць некага, зьнішчаць мірнае насельніцтва ў адказ на тое, што адбылося ў нас.
Што тычыцца Царквы, дык яна ніколі не заклікала да помсты, і, не зважаючы на выключную бясчалавечнасьць гэтага нападу, не заклікае і цяпер. Магчыма, ня ўсе паслухаюць духавенства, але й эпіскап Феафан, і сьвятары настойліва заклікаюць людзей быць стрыманымі, каб, не зважаючы на ўсю пачварнасьць злачынства, яны не паддаваліся эмоцыям. Справа ў тым, што калі падзеі пайшлі б паводле сцэнару помсты, гэта была б перамога тых, хто арганізаваў гэты акт, разьлічаны на разьдзьмуваньне супрацьстаяньня на Каўказе”.
Патрыярх Аляксей І І некалькі разоў паўтарыў, што “тэрарызм ня мае ні нацыянальнасьці, ні рэлігійных каранёў, а тэрарысты ня могуць прыкрывацца ніякімі рэлігійнымі лёзунгамі”. Нават заснавальнік радыкальнага руху “Хэзболла”, шыіцкі рэлігійны дзеяч Мухамед Гусэйн Фадлала сказаў, што “захопы закладнікаў зьяўляюцца выявай крайняй жорсткасьці і дзікасьці, якія іслам адкідае”.
Старшыня Рады муфціяў Расеі Равіл Гайнутдзін заявіў, што “веруючы чалавек ня можа падымаць руку на невінаватага, ня можа праліваць кроў і ня можа адбіраць жыцьцё ў чалавека. Такія злачынствы ня маюць апраўданьня перад Творцам”.
Удзельнікі паседжаньня муфціяту Чачэніі заявілі, што “згодна з канонамі ісламскай рэлігіі, “дзіцё да 7 гадоў лічыцца анёлам. Яно ня можа мець ні нацыянальнасьці, ні належаць да якой-небудзь канфэсіі. Забойцам дзяцей і нявінаватых людзей няма і ня будзе дараваньня, а забойства дзіцяці – непасрэдны шлях у пекла”.
Дырэктар тэлеканалу “ Аль-Арабія” Абдэль Рахман аль-Рашыд у артыкуле, апублікаваным 4 верасьня ў арабскай газэце “Аль-Шарк аль-Аўсат”, заклікаў мусульманаў “пакласьці канец практыцы займаньня закладнікаў”. Ён сказаў, што “тэрарызм стаў ісламскім бізнэсам і амаль яго выключнай манаполіяй. Гэтым бізнэсам займаюцца мусульмане й мусульманкі”. Рашыд адзначыў, што сучаснае “нэамусульманскае радыкальнае духавенства ператварыла высокародную й велікадушную рэлігію ў глябальнае пасланьне нянавісьці”.
Таксама некаторыя ісламскія публіцысты прызнаюць, што “тэрарызм глыбока й небясьпечна ўкараніўся ў ісламскай культуры”, што ідэя негвалтоўнай барацьбы, якой прытрымліваліся Магатма Гандзі і Марцін Лютэр Кінг, поўнасьцю адсутнічае ў арабскім сьвеце.
Вядомы ісламскі тэоляг, старшыня Эўрапэйскай Рады вывучэньня Карану й фэтваў Юсуд Кардаві падтрымаў дзеяньні сэпаратыстаў у Чачэніі. “Чачэнцы вядуць справядлівую вайну дзеля абароны сваёй краіны, сваёй рэлігіі й свайго гонару, і ў адпаведнасьці з гэтым яны ажыцьцяўляюць перад Алахам самы лепшы з усіх прыкладаў джыхаду”.
Шэйх Юсэф аль-Карадаві, які лічыць сябе “памяркоўным”, дазваляе забіваць цывільных замежнікаў ў Іраку, а сваю памяркоўнасьць бачыць у тым, што не дазваляе выстаўляць напаказ мёртвыя целы. Лідэр эгіпэцкіх “Братоў-мусульманаў” Мухамед Магдзі Акэф, камэнтуючы бойню ў Бэслане, сказаў, што захоп закладнікаў быў актам дапушчальным, але забойствы – не.
Такія заявы для шмат каго гучаць як пацьверджаньне тэзісу Гантынгтана пра сутыкненьне цывілізацыяў. Гантынгтан лічыць, што “не ісламскі фундамэнталізм, але сам іслам зьяўляецца пагрозай для Захаду”. З пытаньнем, ці тэрарызм ёсьць вынікам канфлікту паміж рэлігіямі і цывілізацыямі, я зьвярнуўся да расейскага гісторыка й пісьменьніка Ўладзіміра Ілюшэнкі.
(Ілюшэнка: ) “Вы ведаеце, паколькі ў гэты канфлікт уцягнутыя цалкам розныя сілы, то мне здаецца, было б няправільна ўсё зводзіць да адной прычыны. Што тычыцца Аль-Кайды і яе кіраўнікоў, дык гэтыя людзі сапраўды спрабуюць надаць гэтаму канфлікту рэлігійны характар. Адначасова, рэакцыя мусульманскага сьвету на гэтую бойню ў Бэслане была рэзка нэгатыўнай. Таму нельга казаць, што людзі, якія стаяць на пазыцыях ісламу, безагаворачна падтрымліваюць такія мэтады барацьбы. Па-мойму, частка сілаў, якія ўдзельнічаюць ў тэрарыстычных акцыях, відавочна матывуецца радыкальнай, фундамэнталісцкай інтэрпрэтацыяй ісламу, аднак для другой часткі рэлігія, іслам – гэта проста прыкрыцьцё для цалкам іншых, сапраўдных матываў, такіх як улада, грошы, кантроль над рэсурсамі.
Можна сказаць, што сутыкненьне цывілізацыяў у пэўным сэнсе адбываецца, бо людзі жывуць адначасова цалкам у іншым сьвеце. Ім цяжка аднаму аднаго зразумець. Вось таму неабходнае збліжэньне ў тым сэнсе, што людзей трэба знаёміць з асновамі чужых культураў дзеля таго, каб яны зразумелі, што гэта не павінна дзяліць людзей, але хутчэй за ўсё ўзбагачаць. Аднак ёсьць такія карысталюбныя сілы, якія скарыстоўваюць разнастайнасьць для распальваньня агню варожасьці. Насамрэч, людзі не разумеюць, што чалавецтва – адно, што мы жывем на бочцы з порахам, і калі падыходзіць да яе з паходняй, дык узарвуцца ўсе”.
Дарэчы, да міру і ўзаемнага збліжэньня заклікалі ўдзельнікі міжрэлігійнай сустрэчы ў Мілане, якая закончылася 8 верасьня. У адказ на аб’яўленьне ісламскімі экстрэмістамі “джыхаду” яны заявілі: “Вайна ня можа быць сьвяшчэннай. Сьвяшчэнным можа быць толькі мір”. Яны заклікалі да дыялёгу паміж краінамі, культурамі й рэлігіямі як да адзінага сродку барацьбы супраць “вайны цывілізацыяў”, фанатызму й тэрору.