Італія спрабуе вызваліць закладніц у Іраку

РЫМ. У сталіцы Італіі прэзыдэнт пераходнага ірацкага ураду Газі аль-Яўэр сустрэўся з прэм’ер-міністрам Італіі Сільвіё Бэрлусконі. Абмяркоўвалася магчымасьць вызваленьня дзьвух захопленых у Іраку італьянак – супрацоўніц дабрачыннай арганізацыі. Ніякай заявы ня было абвешчана. Італьянскі урад накіраваў свайго прадстаўніка на Бліжні Усход дзеля арганізацыі падтрымкі у справе вызваленьня закладніц. Узброенная групоўка, злучаная з аль-Каедай, патрабуе цягам 24 гадзінаў вызваліць з ірацкіх турмаў мусульманскіх жанчын у абмен на інфармацыю пра дзьвух захопленых італьянак. У Іраку знаходзяцца каля 3 000 італьянскіх вайскоўцаў.