RFE/RL Сябра ПАРЭ Хрыстас Пургурыдэс, аўтар справаздачы па зьніклых для Парлямэнцкай Асамблеі Рады Эўропы, пракамэнтаваў Лукашэнкава рашэньне правесьці рэфэрэндум наступным чынам.
(Пургурыдэс: ) “Я ня зьдзіўлены, што ён зрабіў гэта. Я чакаў гэтага. Але пасланьне, якое я хачу перадаць народу Беларусі, наступнае: гэтая тактыка ды гэтыя хітрыкі не ўтрымаюць яго ўва ўладзе. Яму наканавана пакінуць улады раней ці пазьней, таму што Беларусь заслугоўвае таго, каб мець дэмакратычна абранага лідэра”.