Краіны НАТО выказалі салідарнасьць з Расеяй

БРУСЭЛЬ. Прадстаўнікі краінаў НАТО і Расеі сёньня на адмысловым паседжаньні у Брусэлі сутракаліся дзеля абмяркаваньня апошніх тэрарыстычных нападаў у Расеі, у тым ліку захопу школы у Паўночнай Асэтыі. Амбасадары НАТО выказалі салідарнасьць з Расеяй. Была прынятая сумесная заява, у якой Расея і краіны паўночна-атлянтычнага альянсу асудзілі тэракты супраць народу Расейскай Фэдэрацыі.