ГАЗА. У выніку ізраільскага абстрэлу ў паласе Газа забітыя прынамсі 14 палестынцаў, а каля 30 – параненыя. Большасьць зь іх – сябры групоўкі “Хамас”. Паведамляецца, што ізраільскія танкі абстралялі аб’ект, які выкарыстоўваўся для падрыхтоўкі ваяўнікоў “Хамасу”.
Раней ізраільскае кіраўніцтва папярэджвала, што адкажа на замах “Хамасу”, у выніку якога ў мінулым тыдні ў горадзе Бэр-Шэва загінулі 16 чалавек.