Пачаўся суд над падазраваным у забойстве Джынджыча

БЭЛГРАД. Сёньня у Бэлградзе пачаўся суд над Міларадам Лукавічам – галоўным абвінавачваным у справе забойства у сакавіку 2003 году прэм’ер-міністра Сэрбіі Зорана Джынджыча. Лукавіч цалкам адмаўляе сваю далучнасьць да забойства.