RFE/RL Старшыня Беларускай Хельсынкскага камітэту Тацяна Процька лічыць, што такія жорсткія меры адносна абароны гонару і годнасьці прэзыдэнта зьвязаныя з будучай кампаніяй па прэзыдэнцкіх выбарах
(Процька: ) “Гэта такая падрыхтоўка глебы, каб ніхто не мог сказаць нічога кампрамэтуючага прэзыдэнта, каб у людзей ужо цяпер заклаўся страх у падсьвядомасьці.”
Як сказала далей Тацьцяна Процька, абарона гонару і годнасьці – гэта канстытуцыйныя артыкулы, але ў канстытуцыі запісана, што ўсе людзі роўныя перад законам. У Беларусі такой роўнасьці няма.
З аднаго боку, ёсьць людзі, якія могуць абараняць гонар і годнасьць і ўся дзяржава гэтым займаецца, а з другога боку, ёсьць людзі якія ня маюць такой магчымасьці абараніць свой гонар і годнасьць.
Тацяна Процька прыгадала зьневажальныя тэлеперадачы пра лідэраў апазыцыі. Паводле старшыні БХК, адсутнасьць роўнасьці перад законам “не дае магчымасьці прымірыцца з такім жорсткім патрабаваньнем пракурора”.
(Процька: ) “Гэтае патрабаваньне пракурора не сьведчыць пра дэмакратычны характар нашай дзяржавы, а наадварот гаворыць, што ў таталітарнай дзяржаве ніякія нетрадыцыйныя думкі пра кіраўніка існаваць ня могуць. Кіраўніцтва краіны сёньня жорстка карае ўсялякае іншадумства. Гэта сьведчаньне таго, які палітычны рэжым у нашай краіне."
Пракурор прапанаваў пасадзіць Леванеўскага і Васільева на тры гады – за верш