У Канадзе адбываецца Сустрэча беларусаў Паўночнай Амэрыкі

ТАРОНТА. Сёньня ў Канадзе адбываецца ўрачысты Сход канадыйскіх і амэрыканскіх беларусаў у рамках двухдзённай 26-й Сустрэчы беларусаў Паўночнай Амэрыкі. Традыцыя правядзеньня гэтых прадстаўнічых форумаў была закладзеная беларускай эміграцыяй 5-6 ліпеня 1952 году. Тая першая Сустрэча ладзілася на мяжы ЗША й Канады, блізу славутага Ніягарскага вадападу. Тэма сёньняшняй Сустрэчы - "Праблемы захаваньня культурных набыткаў, мовы й гістарычных каштоўнасьцяў Беларусі".