Сяргей Астраўцоў, Горадня Сёмы дзень працэсу над кіраўнікамі страйкаму прадпрымальнікаў Валерыем Леванеўскім і Аляксандрам Васільевым. Публічная абраза прэзыдэнта Лукашэнкі, “спалучаная з абвінавачаньнем у зьдзяйсьненьні нібыта цяжкага злачынства — у злоўжываньні ўладай”, — за гэта судзяць Леванеўскага і Васільева. Абвінавачаньне грунтуецца на першамайскай улётцы, на якой быў партрэт спадара Леванеўскага з аднаго боку і сатырычны верш з другога.
У першай палове дня ў судовай залі з гледачоў былі толькі жонка і сын Валерыя Леванеўскага. Яго самога прывялі тры міліцыянты, зьнялі кайданкі й замкнулі ў клетцы. Ён, як заўжды, падрыхтаваўся да паседжаньня і стаў зачытваць свае хадайніцтвы. Спадар Леванеўскі прасіў заслухаць усіх сьведкаў, зь якіх толькі траціна дала свае паказаньні суду. Але пракурор Панасюк запярэчыў, што абвінавачаньню хапае гэтых паказаньняў.
Судзьдзя Дземчанка адхіляў хадайніцтвы, гаворачы, што яны накіраваныя на зацягваньне працэсу. Адвакат Бірылаў вымушаны быў сказаць з гэтай нагоды, што ў судовым разборы яўна праглядаецца абвінаваўчы ўхіл.
Чарговы раз Валеры Леванеўскі хадайнічаў, каб ім з Васільевым паказалі фразы ў вершы, у якіх абвінаваўчы бок знайшоў абразу прэзыдэнта Лукашэнкі й абвінавачаньне яго ў злоўжываньні ўладай. Адказ пракурора Панасюка на гэта быў нечаканы:
(Васільеў: ) “Прадстаўнік пракуратуры сказаў, што вы гэта пачуеце ў выніковым дакумэнце, гэта значыцца — у прысудзе. Я сядзеў побач з прадстаўніком пракуратуры і зразумеў гэта літаральна. Абаронца таксама зразумеў гэта літаральна”.