Прыднястроўе -- 14 гадоў абвяшчэньня незалежнасьці

ТЫРАСПАЛЬ. Прыднястроўе гатовае аднавіць наўпроставыя перамовы з Малдовай з удзелам Расеі, Украіны і АБСЭ. Пра гэта заявіў лідар Прыднястроўя Ігар Сьмірноў на урачыстасьцях, якія адбыліся сёньня у Тыраспалі у памяць 14-й гадавіны стварэньня няпрызнанай рэспублікі Прыднястроўя. Сьмірноў заявіў, што пасьля адмовы уладаў Малдовы падпісаць Мэмарандум па прыднястроўскаму урэгуляваньню (распрацаваны з удзелам Расеі), Тыраспаль адмаўляецца ад утварэньня фэдэратыўнай дзяржавы з Малдовай. Напярэдадні прэзыдэнт Малдовы Уладзімер Варонін заявіў, што “будзе весьці перамовы ня з лідарамі Прыднястроўя, але з тымі, хто стаіць у іх за плячыма”.