Юры Дракахруст, Прага Сёньня другі дзень крызысу ў Паўночнай Асэтыі, дзе ваяўнікі захапілі школу й трымаюць у закладніках 354 чалавекі, у тым ліку прынамсі 130 дзяцей. Школа ў горадзе Бэслан была ўзятая штурмам ўчора раніцай, падчас урачыстага сьвяткаваньня пачатку навучальнага году. Паведамляецца, што 12 цывільных асобаў забітыя, паводле міністра ўнутраных справаў Паўночнай Асэтыі 15 вучняў здолелі ўцячы.
Захопнікі закладнікаў адмаўляюцца прымаць ежу, ваду і мэдыкамэнты.
Сёньня днём захопнікі вызвалілі 26 жанчынаў і дзяцей. Перамовы зь імі зараз вядзе былы прэзыдэнт Інгушэтыі Руслан Аўшаў і дзіцячы доктар Леанід Рашаль.
(Жанчына: ) “Зразумела нейкія меры трэба прымаць. Уявіце сябе, 11-гадовае дзіця там галоднае сядзіць. Ён толькі каву папіў дома і пайшоў у школу, прыгожа апрануты. Ён так рыхтаваўся. Хлопчык пайшоў у школу, а дачка засталася. Яна спазьнілася крыху”.
Гэта голас маці аднаго з вучняў, якіх утрымліваюць нападнікі.
Карэспандэнт нашага радыё Дзьмітры Аляксандраў перадае з Бэслана.
(Аляксандраў: ) “Усю ноч былі чутныя адзіночныя стрэлы ці кароткія кулямётныя і аўтаматныя чэргі. Некаторы час таму з захопленай школы былі зробленыя стрэлы ў бок прыватнага дому, але ніхто ня быў паранены. Астатнія стрэлы былі ўнутры школы.
Пакуль невядома, чаго патрабуюць людзі, якія захапілі школу, і нават хто яны. Расейскае агенцтва “Ітар-ТАСС” паведаміла, што захопнікі патрабуюць вызваліць людзей, арыштаваных у сувязі з чэрвеньскім рэйдам у Інгушэтыю, але пацьверджаньняў гэтага паведамленьня няма.
Міністар унутраных справаў Паўночнай Асэтыі Казбэк Дзанціеў паведаміў, што ўлады вядуць перамовы з захопнікамі, але тыя адхіляюць усе прапановы”.
(Дзанціеў: ) “Прапановы ад нас прагучалі да трох гадзінаў ночы. Першая прапанова – замяніць дзяцей-закладнікаў такой жа колькасьцю дарослых. Адказ – не. Другі варыянт – мы пайшлі на большае. Мы прапаноўваем вам чысты калідор, гарантуем вам бясьпеку, сыдзіце адсюль, пакіньце нашых дзяцей і людзей у спакоі. Адмовіліся. Далей гэтая праца будзе працягвацца”.
Кіраўнік паўночнаасэтынскага МУС паведаміў, што сярод асобаў, што захапілі школу – ураджэнцы Чачэніі, Інгушэтыі й іншых рэгіёнаў Расеі.
Захопнікі школы пагражаюць забіць дзяцей і падарваць будынак, калі расейскія сілы паспрабуюць узяць школу штурмам.
Прэзыдэнт Расеі Ўладзімер Пуцін адмяніў свой візыт у Турэччыну. Сёньня, прымаючы ў Крамлі караля Ярданіі Абдалу, Пуцін заявіў:
(Пуцін: ) “Тое, што зараз адбываецца ў Паўночнай Асэтыі – жахліва. Жахліва і таму, што сярод закладнікаў –дзеці. Гэтая акцыя можа падарваць хісткі балянс міжканфэсійных і міжнацыянальных адносінаў у рэгіёне”.
Пуцін падкрэсьліў, што галоўная задача палягае ў тым, каб выратаваць закладнікаў. Ён заявіў, што ўсе дзеяньні расейскіх сілаў бясьпекі будуць падпарадкаваныя гэтай задачы.
Прадстаўнікі лідэра чачэнскіх сэпаратыстаў Аслана Масхадава адмаўляюць датычнасьць супраціву да захопу школы ў Бэслане.
У маскоўскім аэрапорце “Внуково” сёньня быў затрыманы карэспандэнт Радыё Свабода Андрэй Бабіцкі, які накіроўваўся на Паўночны Ўсход. Паводле яго, ён быў затрыманы па абвінавачваньні ў спробе правесьці выбуховыя рэчывы. Паведамляецца таксама, што расейскія ўлады чыняць перашкоды прадстаўнікам іншых замежных мэдыяў патрапіць у раён крызысу.
Фотаздымак © Reuters
Гл. таксама Ці трэба, каб міліцыя ахоўвала беларускія школы? Vox Populi: Што трэба зрабіць, каб не дапусьціць тэрарызму ў Беларусі?