ТАЛІН. У Эстоніі учора увечары была магчымая вялікая аварыя на чыгунцы праз памылку дыспетчара, які працаваў “у асаблівых умовах”. Два пасажырскія цягнікі апынуліся на адным пуці, едучы насустрач адзін адному. Гэта сталася дзеля моцнае навальніцы над Цэнтральнай Эстоніяй, у выніку чаго некаторыя сыстэмы сувязі і бясьпекі чыгункі засталіся бяз электрычнасьці. На чыгунцы Тапа – Тарту – Пячоры дыспетчары працавалі пры дапамозе альтэрнатыўных сродкаў сувязі. Адзін з дыспетчараў памыліўся, аднак дзякуючы хуткай рэакцыі чыгуначнікаў цягнікі пасьпелі спыніць.