Школа у Беслане утрымліваецца захопнікамі

МАСКВА. Другі дзень узброенная групоўка утрымлівае каля 350 закладнікаў, у тым ліку дзяцей, у школе у горадзе Беслан у Паўночнай Асэтыі. Паведамляецца розная колькасьць пацярпелых. Міністар унутраных справаў Паўночнай Асэтыі Казьбек Дзанціеў заявіў, што 12 чалавек загінулі, і што 15 вучняў здолелі уцячы. Паведамляецца пра два выбухі каля школы, прычына якіх пакуль невядомая. У часе выступу на нацыянальнай тэлевізіі , прэзыдэнт Расеі Уладзімер Пуцін сказаў, што вайскоўцы будуць абараняць жыцьці закладнікаў. Па-ранейшаму невядома, кім з’яўляюцца захопнікі і чаму яны захапілі школу. Паведамляецца, што яны пагражаюць забіць дзяцей і ужыць выбухоўкі, калі расейскія вайскоўцы, якія абкружаюць будынак, пачнуць напады.