ГААГА. Былы прэзыдэнт Югаславіі Слабадан Мілошавіч скончыў свай двухдзённы выступ у сваю абарону на Гаагскім міжнародным трыбунале. Ён цалкам абверг абвінавачваньні у ваенных злачынствах і злачынствах супроць чалавечнасьці.
Раней Мілошавіч чарговы раз адмовіўся прызнасьць законнасьць Гаагскага трыбуналу, які, паводле Мілошавіча, спрабуе перакласьці на яго віну міжнароднай супольнасьці, найбольш вінаватай у трагічных падзеях на Балканах.
Наступныя 50 працоўных дзён суду будуць прысьвечаныя выступам сьведкаў з боку абароны. Першы сьведка будзе выступаць у трыбунале 7 верасьня.