Севярын Квяткоўскі, Менск Ці карыстаюцца беларускія палітыкі інтэрнэтам? Якія дзёньнікі могуць карыстаць школьнікі ад першага верасьня? Як спарадкаваць тэрыторыю вакол дому і ня скардзіцца асабіста Аляксандру Лукашэнку? Колькі прыгажунь можа выставіць на конкурс абласны цэнтар? На гэтыя пытаньні адказвае анонс агульнанацыянальнай і рэгіянальнай недзяржаўнай прэсы.
Сёньняшняя “Беларуская дзелавая Газэта” паведамляе пра падробныя школьныя дзёньнікі, якія зьявіліся ў продажы. У артыкуле пад назвай “Дзёньнікі строгай справаздачнасьці” гаворыцца, што ад сапраўднай прадукцыі гэтыя дзёньнікі адрозьнівае адсутнасьць выходных дадзеных выдаўца. А ў астатнім усё тое ж – дзяржаўная сымболіка на вокладцы й гэтак далей. “Іншыя школьныя дзёньнікі ад 1 верасьня забароненыя” – нагадвае “БДГ”. “Вадзяных знакаў на старонках дзёньнікаў пакуль няма”, іранізуе аўтар артыкулу Мар’яна Дунцава.
“Кандыдаты не патрапілі ў Сеціва” – так назваў свой матэрыял карэспандэнт “БДГ” Аляксандар Дауцін. Гаворка вядзецца пра ігнараваньне сёньняшнімі прэтэндэнтамі на парлямэнцкія мандаты такога сродку распаўсюду інфармацыі як інтэрнэт. Тым часам генэральны дырэктар самага вялікага ў Беларусі інтэрнэт-парталу TUT.BY Кірыл Валошын канстатуе няспыннае павелічэньне беларускіх карыстальнікаў інтэрнэту. Зрэшты, няма нічога дзіўнага ў сытуацыі, калі журналісцкія дасьледаваньні сьведчаць, што бальшыня дзяржаўных і апазыцыйных палітыкаў ня ўмее самастойна карыстацца інтэрнэтам.
“Віцебскі кур’ер” у аўторак распавядае пра дзяўчат, якія будуць рэпрэзэнтаваць горад на агульнадзяржаўным конкурсе “Міс Беларусь’2004”. Перад вачыма журы прайшло 58 дзяўчат, якія лічаць сябе прыгажунямі. Але, на меркаваньне журы, патэнцыйных мадэлек было сярод прэтэндэнтак на самую прыгожую беларуску ня шмат. Адабралі пяцёрку. Цікава, што ў выбары спэцыялістам дапамагаў намесьнік старшыні аблвыканкаму спадар Пётра Южык. Пра дасьведчанасьць чыноўніка ў мастацтве й шоў-бізнэсе не паведамляецца.
“Дык што, прэзыдэнту скардзіцца?” – так завецца артыкул у сьвежым нумары газэты “Вячэрні Бабруйск”. Гаворка вядзецца пра скаргі жыхароў абласнога цэнтру па вуліцы Мінскай на нядбайнае добраўпарадкаваньне між дамамі нумароў 93-97. Інфармацыя магла б выглядаць выключна лякальнай, калі б не адна акалічнасьць: ужо ня першы раз даводзіцца чуць з розных куткоў Беларусі, як пагроза скаргі асабіста Аляксандру Лукашэнка прымушае працаўнікоў жыльлёва-камунальнай гаспадаркі якасна выконваць сваю працу.